Маруна пахучая
Мару́на пахучая[1], дзяра́чка[1] (Galium odoratum) — кветкавая расліна роду Маруна (Galium) сямейства Марэнавыя (Rubiaceae). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—30[1] см з тонкім паўзучым карэнішчам і з пахам кумарыну. Сцябло прамастойнае, голае, чатырохграннае. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае, шурпатае па краі, у кальчаках (ніжняе па 6, верхняе — па 8). Каля асновы кальчакоў маецца кольца са шчацінак. Кветкі белага колеру, з чатырма пялёсткамі, у шышкападобных мяцёлках. Плод — падвойны арэшак з кручкападобнымі шчацінкамі. Расліна ядавітая[1]. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана ва ўмераных зонах Еўропы і Азіі, таксама ў Алжыры[2]. Расце ў цяністых лясах, зарасніках, парках і садах на вільготных глебах. Мезафіт, мезатроф, эўтроф[3]. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[3][4]. Гаспадарчае значэннеЛекавая, меданосная і дэкаратыўная расліна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia