Марыя Мікалаеўна Косіч
Марыя Мікалаеўна Косіч, у дзявоцтве Уладзімірава (1850, в. Расуха Мглінскага пав. Чарнігаўскай губ. — 28 сакавіка 1911, там жа) — беларуская фалькларыстка, этнограф і пісьменніца. ![]() Асабістае жыццёЖыла ў маёнтку дзеда Г. М. Сілевіча каля вёскі Расуха сярод беларускага насельніцтва са своеасаблівымі этнаграфічнымі і моўнымі рысамі. Адукацыю атрымала ў інстытуце ў Санкт-Пецярбургу. З маленства палюбіла народныя песні, прывязалася сэрцам да народа. Мела багатую бібліятэку. Ведала французскую мову[1]. Марыя Мікалаеўна ўзяла шлюб з ветэрынарным урачом, але дзяцей не мела. Узімку яна з мужам з'яжжала з Расухі ў Чарнігаў, дзе працавала ў рэдакцыі. Зямлю звычайна здавалі ў арэнду. У 1911 г. у «Русской музыкальной газете» з'явіўся некралог аб смерці Марыі Косіч. У 1917 г. яе маёнтак і бібліятэка былі разрабаваныя мясцовымі сялянамі. Пахаваная ў Разрытаўскім манастыры (цяпер разбураны) за 6 км ад в. Расуха. Этнаграфічная праца![]() Ужо ў юнацтве пачала вывучаць фальклор (у 60-я гг. стала даследваць беларускую народную песню). З 1897 г. пад уплывам вядомага ўкраінскага грамадскага дзеяча А. Русава, які пасяліўся непадалёку, прыступіла да сістэматычнага збору народных песень. Аўтар працы «Ліцвіны-беларусы Чарнігаўскай губерні, іх побыт і песні» (1901), прысвечанай вуснай народнай паэзіі і духоўнай культуры беларусаў. У прадмове да зборніка характарызавала жыццё і побыт сялян, іх вераванні, паданні, песні, асаблівасці гаворкі і спеваў. У 1906 г. надрукавала этнаграфічны артыкул «Аб пабудовах беларускага селяніна Чарнігаўскай губерні». Гэтыя працы былі выкарыстаны ў сваёй рабоце беларускім мовазнаўцам Паўлам Растаргуевым.[2]. Літаратурная творчасцьАд этнаграфічна-фалькларыстычнай працы М. Косіч перайшла да ўласнай творчасці на беларускай мове. У вершаваным творы «На перасяленне: Расказ Цёткі Домны з Палесся» раскрыла характэрную асаблівасць жыцця беларускай парэформеннай вёскі — масавае перасяленне беззямельных і малазямельных сялян у Сібір. Выдатнае веданне вясковых рэалій і народнай мовы, шчырае спачуванне народу дазволілі ёй намаляваць даволі яркія сцэны падрыхтоўкі сялян да перасялення, развітання з роднымі мясцінамі.
Адначасова яна працавала над «пералажэннямі» баек Крылова на беларускую мову. Па сутнасці, гэта былі не пераклады, а пераробкі-перапрацоўкі, творы ў многім самастойныя. Выклаўшы сюжэт байкі Крылова, Косіч пераходзіла потым на блізкія сітуацыі з бытавога і грамадскага жыцця роднай вёскі. У яе творах парушаны байкавы памер — вольны верш[4].
У 1901 г. перадала рукапіс сваіх пералажэнняў 11 баек Крылова ў кіеўскую цэнзуру. Рукапіс разглядаўся ў Галоўным упраўленні па справах друку, ва ўпраўленні Віленскай навучальнай акругі. Рукапіс забаранілі, але нейкім чынам у 1903 г. Марыі Мікалаеўне ўдалося выдаць сваю кнігу ў друкарні Чарнігаўскага земства. У 1902 г. звярнулася да Льва Талстога з просьбай дазволіць ёй перакласці на «беларускую гаворку» яго камедыю «Першы вінакур, або як чарцянё акрайчык заслужыла». У якасці ўзору мовы да пісьма былі прыкладзены пералажэнні баек Крылова «Лебедзь, рак і шчука» і народных песень «літвінаў-беларусаў». Л. Талстой даў згоду на пераклад, яго рукапіс М. Косіч накіравала ў віленскую цэнзуру, якая дазволу на друкаванне камедыі не дала. Беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» ўзяла на свой склад і прадавала кнігі Косіч[6]. Асобныя яе рукапісы і аўтографы зберагаюцца ў сховішчах Мінска, Кіева, Масквы, Санкт-Пецярбурга. Невялікія творы альбо ўрыўкі з іх некалькі разоў змяшчаліся ў разнастайных хрэстаматыях, але буйныя работы дагэтуль не перадрукаваныя. АцэнкіЯўхім Карскі ў сваёй рабоце «Беларусы» ацаніў Марыю Мікалаеўну наступным чынам: Гаворачы пра А Ельскага немагчыма не прыгадаць і дзейнасць іншага народалюбца, звязанага з этнаграфічным вывучэннем Чарнігаўскай Беларусі. Маю на ўвазе даволі вядомую даследчыцу М. Н. Косіч, якая ў 1902 г. выпусціла «Літвіны беларусы Чарнігаўскай губерні, іх быт і песні»… — даволі каштоўную этнаграфічную працу. З штучных твораў, якія належаць яе пяру і маюць на мэце асвету народу, адзначым дзве брашуры: 1. На піресялення. Расказ цёткі Домны з Палесья. Чарнігаў, 1903…К(ошт)10 к(ап). Верш пачынаецца з апісання вёскі і яе ваколіц. Апісваецца клімат, адлюстроўваецца мясцовае жыццё. У вершы шмат пачуццяў, безумоўна праводзіцца добрая думка, але замала складу, не заўважна знаёмства з тэхнікай верша, яшчэ больш памылак друку, як і ў асноўнай этнаграфічнай рабоце аўтара, назва якой прыведзена вышэй. 2. У тым жа родзе, што датычыцца вершаў і брашура «Пералажэнне некаторых баек Крылова на беларускае нарэчча». Чарн(ігаў). 1903…К(ошт)15 к(ап). Да перакладаў і пераробак часта далучаныя павучанні і вывады, якія маюць злабадзённы мясцовы характар. У якасці вываду аўтар закранае недахопы ў справах мясцовых грамадскіх устаноў[7]. Салідарызуецца з Карскім і беларускі літараутаразнавец Янка Казека: …"пералажэнні" М. Косіч, як і іншыя яе працы, не страцілі сваёй этнаграфічнай цікавасці. І ў «пералажэннях» крылоўскіх баек ёсць цікавыя дэталі этнаграфічнага характару; напісаны гэтыя творы з захаваннем асаблівасцей гаворкі беларускага насельніцтва былых Мглінскага і Суражскага паветаў (цяпер Бранскай вобласці). «Пералажэнні» Марыі Косіч у мастацкіх адносінах досыць прымітыўныя. Прыстасаваўшы крылоўскія байкі да тых ці іншых мясцовых здарэнняў, пісьменніца збядніла і здрабніла іх змест, пазбавіла іх вострай грамадскай накіраванасці і сатырычнай сілы. …не магла наша літаратура, якая мела ўжо «Тараса на Парнасе», «Пінскую шляхту», «Дудку беларускую» і «Смык беларускі», лічыць гэтыя «пералажэнні» сваім значным здабыткам[8]. А вось ацэнка беларускім паэтам Нілам Гілевічам песеннага матэрыялу, сабранага беларускай «прагрэсіўнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай фалькларысткай»: 'Песенны матэрыял, сабраны Косіч, вельмі разнастайны ў жанравых і тэматычных адносінах. Абрадавая лірыка ахоплівае бадай што ўсе вядомыя этнаграфічныя рубрыкі. Шырока пададзена таксама сямейна-бытавая лірыка, салдацкія і рэкруцкія песні («на прызывы»), балады, розныя хлапечыя песні, затым — гульнёвыя, турэмныя і гістарычныя («Пра Платона-казака»). Вельмі многа песень і прыпевак жартоўных, вясёлых — яны аб'яднаны пад загалоўкам «Ігрышчы або вечарніцы». З каляндарна-абрадавых песень хочацца адзначыць цудоўны варыянт папулярнай і сёння купальскай песні «Ой рана на Йвана».
Такім чынам, большасць даследчыкаў высока ацэньваючы этнаграфічную частку яе працы, лічаць літаратурную творчасць Марыі Мікалаеўны дастаткова аматарскай. Цікавыя фактыУ 1909 г. адна з першых беларускіх перакладчыц Тэрэза Гардзялкоўская прасіла рэдакцыю Нашай Нівы выслаць ёй кнігі Марыі Косіч «На перасяленне» і «Басні Крылова на беларускую мову пераложанныя».[10] Адзін з піянераў беларускага руху, Антон Луцкевіч, так напісаў пра яе:
Творы
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia