Сакольнікі (станцыя метро)
«Сакольнікі» — станцыя Сакольніцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Праабражэнская плошча» і «Краснасельская». Знаходзіцца на тэрыторыі раёна Сакольнікі Усходняй адміністрацыйнай акругі Масквы. Вестыбюлі і перасадкіНаземны вестыбюль выкананы ў выглядзе аркі з двухбаковым выйсцем і размешчаны на прысадах, што вядуць ад Русакоўскай вуліцы да Сакольніцкага парка. Барэльефы на ўнутраным боку пілонаў выкананы скульптарам Н. Міткавіцэр па малюнках Н. А. Быкавай[1]. Знутры вестыбюль абкладзены белым марблітам і мармурам «коелга». Пасля завяршэння будаўніцтва вестыбюля па баках пілонаў усталявалі статуі спартсменаў, што пераклікаюцца па стылістыцы са скульптурным афармленням стадыёна «Сталінец» (скульптар Н. Міткавіцэр). Пазней скульптуры былі зняты, іх месца цяпер пазначаюць захаваныя пастаменты[1]. Раней на вестыбюлі гэтай станцыі знаходзіўся надпіс «МЕТРО», які надалей прыбралі, да 70-годдзя Маскоўскага метрапалітэна (2005 год) надпіс быў адноўлены, але неўзабаве яго зноў дэмантавалі. У 2019 годзе плануецца арганізаваць пераход на станцыю «Страмынка» Трэцяга перасадкавага контуру. У сувязі з тым, што існая станцыя з'яўляецца помнікам архітэктуры і аблічча яе няможна змяняць, перасадка, магчыма, будзе ажыццяўляцца праз існыя тарцовыя лесвічкі. Тэхнічная характарыстыкаКанструкцыя станцыі — калонная трохпралётная мелкага закладання (глыбіня закладання — 9 метраў). На станцыі два рады па 23 калонны. Крок калон — 7 метраў. Праект станцыі «Сакольнікі» быў ганараваны Гран-пры на Міжнароднай выстаўцы ў Парыжы (1937). За станцыяй ёсць звароткавыя тупікі, апроч сваёй асноўнай функцыі служаць для начнога адстою складаў і тэхнічнага абслугоўвання. АфармленнеШляхавыя сцены абкладзены светла-жоўтай керамічнай пліткай. Цокалі сцен аздоблены чорным марблітам. Падлога выкладзена шэрым і чорным гранітам (спрадвечна падлога мела асфальтавае пакрыццё). Калоны і цэнтральны масток абкладзены шэра-блакітным мармурам, белы мармур пакрывае сцены падходнага калідора і турнікетнай залы. Пры адкрыцці на станцыі былі ўсталяваны люстры-«шары» паміж калонамі і невялікія свяцільні ў кесонах перакрыцця бакавых нэфаў. Зараз жа стандартныя люмінесцэнтныя свяцільні без рассейвальнікаў размешчаныя ў міжкалонных прамежках, па шэсць у кожным. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia