Мемарыял Вікторыі (Лондан)
Мемарыял Вікторыі (англ.: Victoria Memorial) — скульптура, размешчаная ў цэнтры Каралеўскага саду перад Букінгемскім палацам, і прысвечаная каралеве Вікторыі. Мемарыял быў асвечаны ў 1911 годзе старэйшым унукам Вікторыі, Георгам V і яго кузенам Вільгельмам II. Скульптарам стаў сэр Томас Брок. Сам мемарыял быў завершаны ў 1914 годзе з устаноўкай бронзавай статуі[1]. Пастамент, пабудаваны па праекце архітэктара Астана Уэба з белага мармуру, важыць 2,300 тон. Твар статуі Вікторыі звернуты ў паўночна-усходнім кірунку, да вуліцы Мэл. З астатніх трох бакоў пастамента размешчаны чарнёныя бронзавыя статуі Анёла Правасуддзя (тварам на паўночны захад у бок Грын-парку), Анёла Праўды (які глядзіць на паўднёвы ўсход), і Анёла Літасці, які стаіць перад Букінгемскім палацам. На вяршыні стаіць Перамога, з дзвюма фігурамі, якія сядзяць[1]. Увесь мемарыял мае марскую тэматыку. На ім можна ўбачыць русалак, вадзянікаў і гіпагрыфаў, усё з якіх указваюць на марскую моц Злучанага Каралеўства[2]. Перад Альберт-холам размешчаны аналагічны помнік мужу Вікторыі, Альберту. Галерэя
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia