Мемарыял памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны

Помнік
Мемарыял памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Смаргонь, вуліца Камінскага, 69
Скульптар калектыў пад кіраўніцтвам Анатоля Арцімовіча

Мемарыял памяці герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны — першы[1] і найбуйнейшы[2] ў Беларусі мемарыял, прысвечаны Першай сусветнай вайне, у прыватнасці — абароне Смаргоні. Размешчаны ў Смаргоні па адрасе вуліца Камінскага, 69[3].

Ідэя ўзвядзення мемарыяла ўзнікла ў 2006 годзе, калі з падобнай ініцыятывай выступіў Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт. Планы мясцовых уладаў падтрымалі Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У маі 2013 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб правядзенні мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны. У конкурсе праектаў мемарыяльнага комплексу прынялі ўдзел дзевяць творчых калектываў. Перамагла каманда скульптараў пад кіраўніцтвам Анатоля Арцімовіча. Мантавалі помнік супрацоўнікі скульптурнага камбіната Беларускага саюза мастакоў разам з мясцовым будаўніча-мантажным трэстам №41[4].

Адкрыццё адбылося 1 жніўня 2014 года. Мерапрыемства было прымеркавана да 100-гадовай гадавіны ўступлення Расійскай імперыі ў Першую сусветную вайну[3]. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел міністр культуры краіны Барыс Святлоў, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, кіраўніцтва абласной адміністрацыі, прадстаўнікі дыпламатычных місій Кітая, Расіі, Вялікабрытаніі, прадстаўнікі Рускай Праваслаўнай Царквы і Касцёла Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску[4].

Займае плошчу 12 гектараў і складаецца з трох скульптурных кампазіцый: «Бежанцы», «Салдаты Першай сусветнай вайны», «Крылаты геній салдацкай славы». На тэрыторыі пракладзены дарожкі, пабудавана капліца, а таксама ўсталяваны «Камень памяці» з тэкставым зваротам да нашчадкаў. Уваход у мемарыяльны комплекс пазначаны Георгіеўскім крыжам[5].

См. также

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya