Музей сучаснага мастацтва (Парыж)
Парыжскі музей сучаснага мастацтва (фр.: Musée d'Art moderne de la Ville de Paris) займае ўсходняе крыло Такійскага палаца. У музеі прадстаўлены больш 8 000 экспанатаў, якія адлюстроўваюць разнастайныя плыні мастацтва XX стагоддзя. Не блытаць з Французскім Дзяржаўным музеем сучаснага мастацтва, размешчаным у Цэнтры Жоржа Пампіду. Гісторыя музеяПершапачаткова музей планавалася адчыніць у 1937 годзе ў рамках Міжнароднай Выставы Мастацтваў і Тэхналогіі, што праходзіла ў Парыжы. У 1937 годзе музей не адчыняецца, і мноства работ сучасных мастакоў, набытых Парыжам за час выставы трапляюць у калекцыю музея Малога Палаца. Толькі калі памяшканні Малога Палаца становяцца зусім маленькімі для сабранай калекцыі (асабліва пасля дару доктара Жырардэна (фр.: Dr Girardin) в1953 годзе, адчыняецца новы музей у Такійскім палацы. Пастаянная калекцыяПастаянная калекцыя музея выстаўлена ў храналагічным парадку. Гістарычны раздзел (1900—1960 гг.)Тут прадстаўлены экспанаты, сабраныя падчас будаўніцтва Такійскага палаца ў 1937 годзе, а таксама прадметы мастацтва, падораныя доктарам Жырардэнам. ![]() У гістарычным раздзеле прадстаўлены работы фавістаў, кубістаў і пост-кубістаў, арфістаў (у асноўным творы Дэланэ і Лежэ), а таксама сюррэалістаў (карціны Пікабіа, а таксама калекцыя, якая належала Андрэ Брэтону). Сучасны раздзел (пасля 1960 года)Раздзел прадстаўляе розныя плыні сучаснага мастацтва, сярод іншых:
«Крадзеж стагоддзя»У ноч на 20 мая 2010 года невядомыя выкралі пяць карцін пэндзля Пікаса, Мацісаа, Мадыльяні, Брака і Лежэ агульным коштам мінімум 100 мільёнаў еўра[2][3]. Выкрадзеныя палатна:
Практычная інфармацыяМузей размешчаны ў XVI акрузе Парыжа, найбліжэйшыя станцыі метро — Alma-Marceau і Iéna. Музей адкрыты кожны дзень акрамя панядзелка. Гадзіны працы: з 10:00 да 18:00. Па чацвяргах музей адкрыты да 22:00 Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia