Чарнігаўская (станцыя метро)
Чарнігаўская (укр.: Черні́гівська, ⓘ) — 11-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Дарніца» і «Лясная». Была адкрыта 4 кастрычніка 1968 года, пад назвай «Камсамольская» (у гонар 50-годдзя УЛКСМ). Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года. Станцыя наземная. Мае два выхады да скрыжавання вуліцы Гната Хаткевіча і Браварскага праспекта, які працягваецца аўтамагістраллю E95 (М01) і вядзе на Чарнігаў (адсюль назва). На паўночным баку ад станцыі размешчаны Лясны масіў і Камсамольскі масіў, з паўднёвага Сацгорад і прамзона. КанструкцыяПасадачная платформа размешчана пад пуцеправодам. Мае два вестыбюлі, функцыянальна пабудаваныя ў выглядзе шкляных аб’ёмаў; платформа параўнальна вузкая і не разлічана на цяперашнюю нагрузку. Да двух наземных вестыбюляў з пуцеправоду вядуць мосцікі, якія адначасова служаць дахам платформеннага ўчастка. Станцыя пабудавана паводле тыпавога праекта і аналагічная станцыям метро «Баграціёнаўская», «Філёўскі парк», «Піянерская» і «Кунцаўская» Філёўская лініі ў Маскве. 21 лістапада 1974 года праз высокі пасажырапаток на станцыі для высадкі пасажыраў была адкрыта дадатковая бакавая платформа (цяпер не эксплуатуецца, працавала да моманту адкрыцця ўчастка да станцыі «Лясная»). Рэжым працыАдкрыццё — 5:45, закрыццё — 0:03. Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
Фотаздымкі
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia