Мікалай Іванавіч Вядута
Мікалай Іванавіч Вядута (6 лютага 1913, г. Старабельск, Харкаўская губерня[1] — 25 красавіка 1998) — савецкі і беларускі эканаміст-кібернетык, доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1969), заснавальнік Навуковай школы стратэгічнага планавання. Аўтар больш за 100 навуковых прац. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і данскога казака-урача Івана Вядуты і дваранкі Любові Барбэ. У 1938 годзе скончыў Харкаўскі політэхнічны інстытут[1]. Працоўную дзейнасць пачаў з майстра машынна-трактарнай станцыі. У пачатку вайны быў адпраўлены ў Сталінград перабудоўваць трактарны завод пад вытворчасць танкаў. Пасля Сталінграда М. І. Вядута быў адпраўлены ў Чалябінск перабудоўваць пад вытворчасць танкаў Чалябінскі трактарны завод, а ў 1943 г. — у Барнаул будаваць новы трактарны завод. Пасля вайны ён вярнуўся ў Харкаў, стаў галоўным канструктарам Харкаўскага трактарнага завода. У 1952 годзе павінен быў выехаць у Румынію будаваць трактарны завод, аднак, па звароце ЦК КПСС, як практык і арганізатар вытворчасці, М. І. Вядута быў накіраваны ў аспірантуру Інстытута эканомікі АН СССР. У 1957—1962 гг. — намеснік дырэктара і загадчык сектара Інстытута эканомікі АН БССР[1]. У 1962—1967 гг. — дырэктар Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнага кіравання (ЦНДІТК)[2], член калегіі Міністэрства прыборабудавання СССР. Кіраваў укараненнем першых у краіне аўтаматызаваных сістэм кіравання вытворчасцю на машынабудаўнічых прадпрыемствах. У 1967 годзе ў БДІНГ імя В. У. Куйбышава была створана кафедра эканоміка-матэматычных метадаў і праграмавання, М. І. Вядута быў першым яе загадчыкам[3]. У 1967—1977 гг. — загадчык сектара Інстытута эканомікі АН БССР і адначасова — загадчык кафедры Беларускага інстытута народнай гаспадаркі[1]. У 1977—1989 гг. — старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара НДІЭВМ (Мінск) і ў 1978—1982 гг. — прафесар Рэспубліканскага міжгаліновага інстытута павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін[1]. Мікалай Вядута працаваў галоўным інжынерам Мінскага трактарнага завода, а затым начальнікам аддзела перспектыўнага планавання ў Дзяржплане Беларусі. Сям’яДачка — А. М. Вядута — расійскі эканаміст-кібернетык, прафесар МДУ. Вобласць навуковай дзейнасці![]() З канца 1950-х гг. М. І. Вядута цесна супрацоўнічаў з вучонымі Цэнтральнага эканоміка-матэматычнага інстытута Акадэміі навук СССР — акадэмікамі В. С. Нямчынавым, М. Я. Петраковым , М. П. Федарэнкам , С. С. Шаталіным , прафесарам В. В. Наважылавым і іншымі ў станаўленні і развіцці эканоміка-матэматычнага напрамку ў СССР. У сваёй доктарскай дысертацыі ён асаблівую ўвагу надае мадэляванню метаду паслядоўных набліжэнняў, якія імітуюць практыку гаспадарання, што з’явілася развіццём метаду «выдаткі-выпуск» В. В. Лявонцьева для мэт эфектыўнага кіравання эканомікай. У даследаваннях «Аб эканамічнай эфектыўнасці капітальных укладанняў у прамысловасць» (1960), «Эканамічная эфектыўнасць новай тэхнікі» (1964) і іншых М. І. Вядута асаблівую ўвагу надаваў праблемам павышэння эфектыўнасці грамадскай вытворчасці, прадукцыйнасці працы, рацыянальным размяшчэнні прадукцыйных сіл, спецыялізацыі і кааперавання[4]. Канструюючы цэнтралізаваную (змешаную) эканоміку на аснове айчыннага і замежнага вопыту, М. І. Вядута распрацаваў дынамічную мадэль МГБ, якая прадугледжвае ўключэнне ўздзеяння рынку (коштаў раўнавагі) на вызначэнне прапорцый плана. Прынцыпы спалучэння плана і рынку, для аптымізацыі кіравання эканомікай, былі выкладзены ім у кнізе «Эканамічная кібернетыка»[5] (1971). У апошняй кнізе М. І. Вядуты «Сацыяльна эфектыўная эканоміка» (1998) утрымліваюцца асновы сістэмы нацыянальнага рахункаводства для разліку стратэгічнага плана, а таксама матэматычны інструментарый для правядзення канкрэтных разлікаў па складанні траекторыі развіцця дзяржавы. Герой Савецкага Саюза, генерал арміі В. І. Варэннікаў у сваім сямітомніку «Непаўторнае» згадвае Мікалая Вядуту, як чалавека, які ўнёс уклад у сусветную эканамічную думку[6]. На думку д. э. н. В. Н. Камкова, Вядута быў заснавальнікам школы эканоміка-матэматычнага мадэлявання ў Беларусі і заснавальнікам эканамічнай кібернетыкі ў беларускай эканамічнай навуцы[7]. Міжнароднае прызнаннеУ 1998 годзе выдавецтва «Міжнародны біяграфічны цэнтр» (г. Кембрыдж) уключыла біяграфію Н. І. Вядуты ў кнігу «2000 выдатных вучоных 20 стагоддзя»[8]. Цікавасць да дынамічнай мадэлі стратэгічнага планавання назіралася ў Кітаі, Германіі і іншых краінах[9]. Узнагароды
Асноўныя працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia