Мікалай Іванавіч Сташак
Мікалай Іванавіч Ста́шак[1] (руск.: Николай Иванович Сташек, укр.: Микола Іванович Сташек; 1 мая 1914 — 17 лютага 1991) — савецкі военачальнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943). Генерал-лейтэнант (1968), кандыдат ваенных навук (1961)[1], дацэнт[2]. Ганаровы грамадзянін гарадскога пасёлка Камарын (1984)[3][4]. БіяграфіяНарадзіўся на хутары Марынаўскі[1] Адэскага павета Херсонскай губерні (сучаснае сяло Марыніўка ў Адэскай вобласці Украіны). Скончыў 7 класаў школы, першы курс сельскагаспадарчага тэхнікума[2]. Працаваў трактарыстам у саўгасе[2]. У Чырвонай Арміі з 1935 года. У 1938 годзе скончыў Арджанікідзаўскае ваеннае вучылішча войскаў НКУС (сучасны Паўночна-Каўказскі ваенны інстытут унутраных войск, Уладзікаўказ). Праходзіў службу ў пагранічных войсках[2]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з лютага 1942 года[2]. З кастрычніка 1942 года-камандзір 360-га стралковага палка[2]. Удзельнік баёў на Бранскім і Цэнтральным франтах, Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Левабярэжнай Украіны. У канцы верасня — пачатку кастрычніка 1943 года з палком фарсіраваў рэкі Дзясна, Дняпро і Прыпяць, захопліваў і пашыраў плацдармы, вызваляў гарадскі пасёлак Камарын. Пазней полк пад камандаваннем М. І. Сташака ў складзе 1-га Беларускага фронту ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі, Польшчы, у Берлінскай наступальнай аперацыі[2]. У 1947 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. З лютага 1948 па снежань 1950 года служыў начальнікам штаба 3-й гвардзейскай механізаванай дывізіі Прыволжскай ваеннай акругі. У 1952 годзе скончыў Вышэйшую ваенную акадэмію Генеральнага штаба[1][2]. Працаваў намеснікам начальніка Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ. З 1973 года генерал-лейтэнант М. Сташак у адстаўцы. Жыў у Маскве. Займаўся літаратурнай творчасцю. Памёр 17 лютага 1991 года. Пахаваны на Галавінскіх могілках у Маскве[2]. Літаратурныя творы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia