Юрый Сямёнавіч Гальшанскі
Юрый Сямёнавіч Гальшанскі (каля 1410 — каля 1457) — вялікалітоўскі арыстакрат. БіяграфіяСын князя Сямёна Лютага з роду Гальшанскіх. Адзін з арганізатараў абрання вялікім князем Казіміра Ягелончыка ў 1440 годзе. У 1456 годзе, аднак, далучыўся да апазіцыі, якая хацела абраць вялікім князем Сямёна Алелькавіча. Разам з братамі валодаў Гальшанамі, Глускам, Дубровіцай са Сцепанню (абедзве цяпер ва Украіне), Раманавам у Аршанскім павеце, Станькавам і Жыцінам у Мінскім павеце, Свіранамі, Шашоламі і Кроштамі ў Літве і іншым. Сям’яБыў жанаты з Ульянай невядомага паходжання, якая запісала ў Кіева-Пячэрскі памяннік як свой род князёў Уладзіміра Альгердавіча і Алельку Уладзіміравіча, магчыма, яны і праўда яе продкі. Меў дачок Юліянію (памерла маладой, прылічана да святых) і Ганну (другую жонку М. Гаштольда), а таксама 5 сыноў — Івана Дубровіцкага (удзельнік змовы супраць вялікага князя Казіміра, пакараны смерцю ў 1481), Аляксандра, Васіля, Юрыя і Сямёна. РадаводЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia