Мікалай Федаравіч Віняцкі
Мікалай Федаравіч Віняцкі (13 красавіка 1939, в. Чыгірынка, Кіраўскі раён — 14 кастрычніка 2013) — беларускі спецыяліст у галіне геадэзіі, картаграфіі, паэт. Кандыдат тэхнічных навук[1]. БіяграфіяНарадзіўся 13 красавіка 1939 года ў вёсцы Чыгірынка Кіраўскага раёна[1]. Вучыўся ў Мінскім палітэхнікуме. Працоўны шлях пачаў тапографам. Без адрыву ад вытворчасці скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, аспірантуру Беларускага тэхналагічнага інстытута. Працаваў галоўным рэдактарам Беларускага картографа-геадэзічнага аб’яднання «Белгеадэзія» да выхаду на пенсію[1]. Разам з В. П. Лемцюговай і А. І. Падлужным удзельнічаў у распрацоўцы Інструкцыі па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіта, якая вызначае правілы перадачы геаграфічных назваў пры стварэнні картаграфічных і іншых твораў на замежных мовах, прызначаных для міжнароднага карыстання[2]. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў[1] з 2003 года. Апошнія 10 год жыцця ён пакутаваў ад перанесеных прыступаў інсульту. Памёр 14 кастрычніка 2013 года. Пахаваны на Заходніх могілках у Мінску[1]. ТворчасцьЛітаратурнай дзейнасцю займаўся са школьных гадоў[1]. Аўтар кніг паэзіі: «Пад крылом лебядзіным…» (1996), «Каб не пагасла зорачка надзей…» (1998), «Загойвай боль, сінь яснавокай зоркі» (1999), «Адзвінелі жытоў каласы» (2001), «Залатое пачуццяў руно» (2004)[1]. Сярод літаратурных дасягненняў можна вылучыць стварэнне вянка вянкоў санетаў (кніга «Загойвай боль, сінь яснавокай зоркі»). Акрамя таго аўтар выкарыстоўваў у сваёй паэзіі цэлы шэраг экзатычных жанраў: тэрцэты, квінцілы, секстыны, септымы, ноны, дэцымы і г.д. Вершы Мікалая Віняцкага друкаваліся ў рэспубліканскіх часопісах «Маладосць», «Акно», газетах «ЛіМ», «Чырвоная змена», «Добры вечар», «Народная газета», а таксама ў маскоўскай газеце «Геадэзіст» і ў шмат іншых перыядычных выданнях. Сям’яБыў жанаты, меў дваіх дзяцей[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia