Мікіта Сяргеевіч Царэнка
Мікіта Царэнка (нар. 9 ліпеня 2002, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лясгаса». Клубная кар’ераЗ 2018 года пачаў выступаць за дубль «Гомеля», на наступны год стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У 2020 годзе, калі «Гомель» выступаў у Першай лізе, спачатку знаходзіўся ў складзе каманды, але не выхадзіў на поле, а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў «Асіповічы» з Другой лігі. У пачатку 2021 года, вярнуўшыся з арэнды, стаў гуляць за дубль «Гомеля», з верасня стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 2 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (3:0). У пачатку 2022 года трэніраваўся з асноўнай камандай і пачынаў сезон у стартавым складзе гамяльчан, але хутка вярнуўся ў дубль, у асноўнай камандзе заставаўся на лаўцы запасных. У красавіку 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў «Лакаматыў»[3], дзе пераважна выхадзіў на замену. У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель»[4][5]. У пачатку 2024 года пакінуў «Гомель» і папоўніў склад гомельскага «Лясгаса»[6]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia