Міхал Антоні Сапега

Міхал Антоні Сапега
польск.: Michał Antoni Sapieha
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
Лоўчы вялікі літоўскі
1739 — 1746
Папярэднік Фердынанд Плятэр
Пераемнік Ігнацы Воўк-Ланеўскі
Ваявода падляшскі
1746 — 1752
Папярэднік Караль Юзаф Сядльніцкі
Пераемнік Міхал Юзаф Жавускі
Падканцлер літоўскі
1752 — 1760
Папярэднік Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі
Пераемнік Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі

Нараджэнне 10 або 12 сакавіка 1711
Смерць 11 кастрычніка 1760(1760-10-11)[1][2] (49 гадоў) ці 1760[3]
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Аляксандр Павел Сапега[1]
Маці Марыя Крысціна Кацярына дэ Бецюн[d][1]
Жонка Кацярына Людвіка з Сапегаў[d][4], Тэкля Ружа з Радзівілаў[5][1][…] і Аляксандра Агінская[1][2]
Дзеці няма
Узнагароды
ордэн Белага арла

Міхал Антоні Сапега (10 або 12 сакавіка 1711, Каралявец, цяпер Калінінград — 11 кастрычніка 1760, Слонім) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Лоўчы вялікі літоўскі (1739—1746), ваявода падляшскі (1746—1752), падканцлер літоўскі (1752—1760).

Перакладаў на польскую мову творы Вальтэра. Валодаў Старым і Новым Быхавам, Баркалабавам, Дабоснай, Дзярэчынам, Зэльвай, Луннам, Шкудамі; з 1757 года староста мсціслаўскі.

Біяграфія

Жонкі Міхала Антонія: Кацярына Людвіка з Сапегаў і Тэкля Ружа з Радзівілаў

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Аляксандра Паўла, маршалка вялікага літоўскага, і Марыі Крысціны дэ Бецюн. Меў братоў Казіміра Леана, генерала літоўскай артылерыі, і Юзафа Станіслава, біскупа камянецкага.

У 1720—1721 гадах навучаўся ў Караляўцы. Абіраўся паслом на соймы 1732 і 1746 гадоў (ад Слонімскага павета[6]), таксама быў дэпутатам Галоўнага Трыбунала ў 1731 і 1742 гадах. У 1739 годзе атрымаў урад лоўчага вялікага літоўскага.

Аляксандра з Чартарыйскіх

У 1737—1739 гадах браў актыўны ўдзел у працы камісіі па павелічэнні войска, беспаспяхова імкнуўся абкласці падаткам на войска радзівілаўскія «Нойбургскія маёнткі»[7]. Праз удалыя шлюбы значна павялічыў свае маёнткі, наблізіўся да магнацкай партыі ЧартарыйскіхФаміліі») і стаў адным з найбольш заможных магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. У 1746 годзе стаў ваяводам падляшскім, у 1752 годзе — падканцлерам вялікім літоўскім.

У 1756 годзе быў адным з ініцыятараў аднаўлення павятовых попісаў і Генеральнага з’езду Вялікага Княства Літоўскага. У 1757 годзе працаваў над перамір’ем Чартарыйскіх з Радзівіламі, у выніку чаго зблізіўся з апошнімі. Імкнуўся балансаваць паміж гэтымі дзвюма групоўкамі.

29 чэрвеня 1733 года ажаніўся з Кацярынай Людвікай (1718—1779), дачкой гетмана вялікага літоўскага Яна Казіміра Сапегі (пам. 1730) і Людвікі Апалінскай. У 1745 годзе развёўся з першай жонкай і ў другі раз ажаніўся з княгіняй Тэкляй Ружай (1703—1747), дачкой канцлера вялікага літоўскага Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719) і Ганны Кацярыны Сангушкі (1676—1746). У 1748 годзе ў трэці раз ажаніўся з княгіняй Аляксандрай (1730—1798), дачкой кашталяна віленскага і канцлера вялікага літоўскага князя Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага (1696—1775) і Элеаноры Монікі Вальдштайн (1710—1792). Усе шлюбы былі бяздзетнымі.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 70. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 315.
  3. Dr. Constant v. Wurzbach Sapieha, Michael Anton // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 28. — S. 240.
  4. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 70, 72. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  5. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  6. Dyaryusze sejmowe z wieku XVIII. T.II. Dyaryusz sejmu z r.1746. Diaria comitiorum Poloniae saeculi XVIII i Diarium comitiorum anni 1748. Warszawa: wydał Władysław Konopczyński, 1912. S. 239.
  7. ЭнцВКЛ 2005.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya