Казімір Канстанцін Плятэр
Казімір Канстанцін Плятэр (Броэль-Плятэр) (1749 — 4 жніўня 1807) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. БіяграфіяСын Канстанціна Людвіка Плятэра, троцкага кашталяна, і Аўгусты Агінскай, дачкі троцкага ваяводы Юзафа Тадэвуша Агінскага. У 1787 прызначаны абозным ВКЛ, але не прыняў пасады, кашталян троцкі ў 1790—1793, падканцлер ВКЛ з 1793; член Пастаяннай Рады ў 1776—1788 і 1793—1794. Адзін з актыўных дзеячаў Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1774 заснаваў у Кальніку родавую камандорыю Мальтыйскага ордэна. Аўтар дзённікаў падарожжа караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Канеў на сустрэчу з Кацярынай II у 1787 і падарожжа ў Пецярбург у 1792 (выдадзены Ю. І. Крашэўскім у 1860 і 1859), публіцыстычных твораў. Сям'яАжаніўся з Ізабеляй Людвікай Борх, дачкой вялікага кароннага канцлера Ян Анджэя Борха. У шлюбе нарадзіліся дзеці Людвік, Міхал, Канстанцін, Ян, Казімір, Станіслаў і Генрык. З іх Міхал, узяўшы шлюб з апошняй прадстаўніцай роду баронаў Зіберг цу Вішлінг (Ізабеляй Аленай), прыняў на сябе і нашчадкаў прозвішча Плятэр-Зіберг. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia