Несцер Фёдаравіч Сакалоўскі
Несцер (Нестар) Фёдаравіч Сакало́ўскі (9 лістапада 1902, в. Вешкі, Бярозкаўскі сельсавет, Докшыцкі раён — 13 лістапада 1950) — беларускі кампазітар, хормайстар, фалькларыст. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна БССР. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Вешкі (зараз у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). У 1908 годзе сям’я Сакалоўскіх пераехала ў Мінск. Несцер займаўся ў Першай працоўнай школе, дзе навучыўся спяваць, іграць на балалайцы, быў акцёрам школьнага тэатра. У 1921—1923 гадах працаваў харыстам украінскай тэатральнай трупы. У 1923 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля звальнення ў запас стаў акцёрам і хормайстрам Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра[1]. Скончыў Мінскі музычны тэхнікум (1931, клас кампазіцыі М. Аладава)[2]. У 1932—1935 гадах вучыўся ў Беларускай кансерваторыі. У 1931—1937 гадах кіраўнік самадзейных хораў[2]. Адзін з арганізатараў і хормайстар (1937—1941) Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У гады Вялікай Айчыннай вайны Несцер Сакалоўскі знаходзіўся ў эвакуацыі, потым некаторы час быў чырвонаармейцам, але быў адкліканы з часці для заняткаў творчай працай. З 1943 года быў мастацкім кіраўніком Палескага абласнога ансамбля песні і танца. З 1944 года начальнік аддзела мастацкай самадзейнасці Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР, з 1946 года старшы рэдактар рэдакцыі музычнай літаратуры Белдзяржвыдавецтва[1]. Памёр 13 лістапада 1950 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках. ТворчасцьАўтар музыкі Дзяржаўнага гімна БССР (словы М. Клімковіча), песень на словы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, А. Русака, М. Машары, М. Чарота, А. Якімовіча і іншых, інструментальных мініяцюр, вакальных сюіт на тэмы беларускіх народных песень[1][2]. Найбольш папулярная «Песня пра Нёман» (словы А. Астрэйкі). Запісаў і апрацаваў больш за 500 песень (у тым ліку «Ой ты, белая бярозанька», «Падушачка», «Чабарок», «Чаму зязюля не кукавала») і інструментальных найгрышаў[1][2]. Памяць![]() Імя Н. Ф. Сакалоўскага прысвоена Гомельскаму каледжу мастацтваў[1], Докшыцкай дзіцячай школе мастацтваў. Яму прысвечана кніга І. Г. Нісневіча «Кампазітар Нестар Сакалоўскі» (Мн., 1969). У 2015 годзе кінастудыя «Беларусьфільм» стварыла дакументальны фільм, прысвечаны жыццю і дзейнасці Несцера Сакалоўскага. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia