Надзея Анатольеўна Кучар
Надзея Анатолеўна Кучар (нар. 18 мая 1983, Мінск) — беларуская оперная спявачка (сапрана), салістка Муніцыпальнага тэатру Санцьяга, Вялікага Тэатру Жэневы і пермскага тэатру оперы і балету, запрошаная артыстка Вялікага тэатра Беларусі. БіяграфіяНарадзілася ў Мінску. Маці — Зоя Якаўлеўна (філолаг). Старэйшая сястра — Юлія (загадчыца касай у аддзяленні банка), сярэдняя сястра — Кацярына (рэжысёр масавых мерапрыемстваў). Муж — Дзмітрый (сімфанічны дырыжор)[1]. У 1990 годзе Надзеі паставілі «сардэчны» дыягназ, была патрэбная аперацыя, якую рабілі толькі ў адной клініцы ў СССР — у Каўнасе ў прафесара Юргіса Брэдзікіса. У бацькоў грошай на аперацыю не было і яны звярнуліся ў Беларускі дзіцячы фонд, які ўзяў выдаткі на сябе[2]. З 10 гадоў спявала ў дзіцячым хоры, саліравала да 17 гадоў. Першая песня, спетая сольна ў хоры, — «Радзіма мая дарагая» на музыку Уладзіміра Алоўнікава[3]. У 2003 годзе з адзнакай скончыла Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі па спецыяльнасці «Музыказнаўства» і тры сезоны адпрацавала ў хоры ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балету[3]. У 2007 годдзе адбыўся першы оперны дэбют у театры оперы і балету Санкт-Пецербургскай кансерваторыі — партыя Марфы ў оперы Рымскага-Корсакава «Царская нявеста». У 2009 годзе дебютавала ў партыі Віалеты ў оперы Верддзі «Травіята» у Міхайлаўскім тэатры. У гэтым жа тэатры яна выканала іншыя вядучыя партыі для лірыка-каларатурнага сапрана (Прынцеса Еўдасія ў оперы Галеві «Жыдоўка», Оскар у оперы Вердзі «Бал-Маскарад»). Падчас вучобы ў кансерваторыі вяла актыўную канцэртную дзейнасць: пад кіраўніцтвам Сяргея Стадлера прымала ўдзел у шматлікіх праектах, выканала партыю Лючыі («Лючыя дзі Ламмермур» Гаэтана Даніцэці), Марыі («Іван IV» Жоржа Бізэ), Серафіма («Хрыстос на Маслічнай гары» Людвіга ван Бетховена), сапрана ў Рэквіюме Моцарта. У кастрычніку 2010 года ў Пекіне адбыўся першы сольны канцэрт на сцэне пекінскай канцэртнай залы. Партыю фартэпіяна выканаў нязменны канцэртмайстар, лаурэат міжнародных конкурсаў Дзмітрый Паўлій. У 2011 годзе скончыла Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю імя М. А. Рымскага-Корсакава па спецыяльнасці «Сольныя спевы» (клас прафесара Тамары Навічэнка; камерны клас — Кіра Ізотава). 21 мая 2012 года выканала галоўную ролю ў прэм’ернай расійскай пастаноўцы оперы Паскаля Дюсапена Меддзеятэрыял у рамках 6-га Дзягілеўскага фестивалю ў Пермі[4][5], дырыжор — Тэадор Курэнтзіс. За гэтую ролю атрымала Залатую Маску[6]. У чэрвені 2012 года сумесна з дырыжорам Тэадорам Курэнтзісам і аркестрам MusicAeterna запісала праграму твораў французскага кампазітара часоў барока Жана-Філіпа Рамо для гуказапісваючай кампаніі «Sony Classical»[7], якая 20 кастрычніка 2014 года выпусціла дыск «Рамо — Гук святла» [8]. У чэрвені 2014 года дэбютавала ў ролі Эльвіры ў оперы В. Беліні «Пурытане» у Муніцыпальным тэатры Санцьяга (Чылі). У верасні 2015 года дэбютавала ў Вялікім тэатры Жэневы ў ролі Мальды ў оперы Джаакіна Расіні «Вільгельм Тэльм»[9]. З 2018 года — запрошаная артыстка Вялікага тэатра Беларусі[10]. Рэпертуар
ПрызнаннеПершыя прэміі на конкурсе вакалістаў у рамках Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» (Магілёў, 2005[удакладніць]), на Міжнародным конкурсе вакалістаў Бібігуль Тулегенавай (Алматы, Казахстан, 2007), Міжнародным конкурсе оперных спевакоў «Санкт-Петербург» (2007), II Міжнародным конкурсе маладых оперных спевакоў памяці М. Д. Міхайлава ў Чэбаксарах (2011), Міжнародным конкурсе вакалістаў у Галандыі, Міжнародным конкурсе оперных спевакоў «Кардыфскія галасы» (BBC Cardiff Singer of the World) (2015)[11]. Гран-Пры, прыз глядацкіх сімпатый і прыз за найлепшае выкананне абавязковага твора Еппе Муляйна "Et fit lux" на Міжнародным конкурсе вакалістаў (2012) у Галандыі[12]. Лаўрэатка прэміі «Залатая маска» ў намінацыі «Опера — Жаночая роля» (2015)[13] за выкананне партыі Доньі Ісабель, (Персел «Каралева індэйцаў», Тэатр оперы и балету, Перм). Паўфіналістка Міжнароднага конкурсу «Опералія» Пласіда Дамінга. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia