Надзея (эсперанта)
La Espero (Надзея) — верш Л. Заменгофа на мове эсперанта. Пасля стварэння да яго музыкі Фелісьенам Меню дэ Мені ён стаў традыцыйным гімнам эсперанта-руху. Гісторыя стварэнняЗаменгоф напісаў толькі дзевяць арыгінальных вершаў на эсперанта[1]. Верш «La Espero» быў апублікаваны ў 1890 годзе і хутка стаў вядомым. Ужо ў тым жа годзе да яго напісаў музыку шведскі эсперантыст, член Каралеўскай Акадэміі навук Клас Адольф Адэльшольд. У студзені 1892 года газета «La Esperantisto» ўрачыста вітала гэты факт і падкрэслівала, што гэта — «першы арыгінальны музычны твор на нашай мове». Нягледзячы на тое, што музыка Адэльшольда набыла сярод эсперантыстаў пэўную папулярнасць, ніякага афіцыйнага статуса яна не атрымала. Сам Заменгоф, магчыма (згодна з асобнымі ягонымі лістамі), палічыў бы за лепшае бачыць у якасці гімна іншы свой верш «La Vojo», які падабаўся яму болей[2][3]. Да верша «La Espero» былі напісаны яшчэ некалькі мелодый (акрамя напісання арыгінальнай мелодыі, для яго спрабавалі адаптаваць ужо існаваўшыя мелодыі), але, акрамя першай версіі Адэльшольда, набыла папулярнасць толькі версія французскага эсперантыста Фелісьена Меню дэ Мені, створаная ў пачатку XX стагоддзя. Падчас першага сусветнага кангрэса эсперанта (1905) быў афіцыйна прыняты сцяг эсперанта, а пытанне аб гімне было вырашана адкласці да наступнага кангрэса, але ні на адным з наступных кангрэсаў ніякага афіцыйнага рашэння прынята не было[3]. Падчас эсперанта-сустрэч рознага ўзроўню некаторы час выконваліся розныя версіі гімна, але версія Фелісьена Меню дэ Мені паступова рабілася папулярнай. Як «афіцыйная» яна стала ўспрымацца большасцю эсперантыстаў не пазней за пачатак 1920-х гадоў[4]. ТэкстВерш «La Espero» складаецца з шасці строф, напісаны пяцістопным харэем з жаночымі рыфмамі і перакрыжаванай рыфмоўкай. З’яўляючыся вельмі знакавым вершам для эсперантыстаў усяго свету, верш быў перакладзены на шмат якія мовы свету.
Музыка![]() Сучасная версія гімна ўжывае музыку французскага кампазітара і эсперантыста Фелісьена Меню дэ Мені. Яго версія напісана ў мажоры (у сярэдзіне куплета маецца кароткачасовы пераход у мінор), у жывым тэмпе і выразным маршавым рытме. Уплыў і сучаснае значэннеВерш «La Espero» захоўвае важнае значэнне як аб’ядноўваючы фактар для эсперанта-грамадства. Асобныя фразы з тэксту сталі на эсперанта ўстойлівымі выразамі[5] (напрыклад, «nova sento» — «новае пачуццё», маецца на увазе эсперантызм; «pacaj batalantoj» — «мірныя байцы», гэта значыць, эсперантысты; «rondo familia» — сямейнае кола, пад якім разумееца грамадства эсперантыстаў) ці далі пачатак фразеалагізмам (напрыклад, «disaltu kiel la obstinaj baroj de miljaroj»[6] — літ. «рассыпцеся, як упартыя перашкоды тысячагоддзяў», выкарыстоўваецца ў значэнні «сыдзі, каб і духу твайго тут не было»). Тэкст верша прыводзіцца ў большасці падручнікаў і курсаў эсперанта, таму ён з’яўляецца для большасці эсперантыстаў адным з найбольш знаёмых і пазнавальных паэтычных тэкстаў, у сувязі з чым яго радкі часта ўжываюцца для розных каламбураў і пераробак (напрыклад, адзін з навучальных семінараў TEJO носіць назву «Flugiloj de malfacila vento»[7] — тут абыгрываецца трэці радок верша; штодзённы бюлэтэнь Сусветнага кангрэса эсперанта ў Фарталезе (Бразілія, 2002 год) называўся «La Bela Sonĝo de l’Omaro»[8], што абыгрывае перадапошні радок верша. Верш таксама станавіўся тэмай для эсперантамоўных анекдотаў. У адрозненне ад верша, песня не мае такога ж значэння. Як гімн эсперанта-руху яе выконваюць падчас адкрыцця эсперанта-сустрэч (у прыватнасці, традыцыйна як элемент праграмы падчас адкрыцця Сусветных кангрэсаў эсперанта), але ў параўнанні з нацыянальнымі гімнамі яна выконваецца значна радзей. У сучасным эсперанта-руху маюцца як прыхільнікі памяншэння ролі сучаснага гімна (аж да стварэння новага)[2], так і прыхільнікі павышэння яго значнасці[9]. Медыя-файлы
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia