Слэнг эсперантыстаў — слэнг, які ўжываецца ў эсперанта-супольнасці. Ён ствараецца натуральным шляхам падчас эсперанта-сустрэч. Матэрыялам для яго стварэння служаць афіксы і злучэнні двух каранёў слоў, з дапамогай якіх ствараюцца неалагізмы. Таксама адной з формаў слэнга з’яўляецца эсперанта-лаянка, большая частка з якой запазычана з нацыянальных моў, але існуе і ўласная. Аб’ектам эсперанта-слэнга з’яўляюцца самі эсперантысты, асаблівасці эсперанта-культуры і яе гісторыі.
Пра эсперантыстаў
Слова |
Прыкладны пераклад |
Сэнс
|
bakfiŝo |
печаная рыба |
Вельмі юная дзяўчына
|
blinkenberg |
дацкае прозвішча Блінкенберг |
Хадзячая назва для людзей, якія з разумным выглядам разважаюць аб эсперанта, выдаючы свае забабоны за факты. Ужываецца з 1954 года пасля прэцэдэнта ў Мантэвідэа
|
bonantagulo |
Bonan tagon! — «Добры дзень!»; ulo — індывід |
Лянівы чалавек, які вывучыў некалькі простых выразаў на эсперанта, напрыклад, «Добры дзень!»
|
eterna komencanto |
вечны навічок |
Чалавек, які доўгі час ходзіць на сустрэчы эсперантыстаў, але ведае эсперанта на пачатковым узроўні
|
kabei |
дзеяслоў, утвораны ад Кабэ |
Раптоўна спыніць займацца эсперанта
|
kielvifartasulo |
kiel vi fartas? — «як вы жывяце?»; ulo — індывід |
Сінонім bonantagulo
|
samideanto |
аднадумец |
Зварот эсперантыста да эсперантыста, падобна да «таварыш» у СССР
|
talpo |
крот |
Эсперантыст, які фанатычна прапагандуе эсперанта, не абапіраючыся на факты
|
verda koro |
зялёнае сэрца |
Сапраўдны эсперантыст
|
verda papo |
зялёны Папа рымскі |
Хто-небудзь, хто прапагандуе эсперанта
|
verdulo |
зялёны |
Зялёнымі назыаюць ужо зрэлых эсперантыстаў
|
«Рэптыліі» ў эсперанта
Слова |
Прыкладны пераклад |
Сэнс
|
aligatori |
дзеяслоў ад слова «алігатар» |
Размаўляць паміж сабой на роднай мове іншага эсперантыста. Напрыклад: беларус з французам па-французску
|
gaviali (malkrokodili) |
дзеяслоў ад слова «гавіял», антонім да krokodili |
Размаўляць на эсперанта з эсперантыстам у асяроддзі неэсперантыстаў
|
kajmani |
дзеяслоў ад слова «кайман» |
Размаўляць паміж сабой на мове, няроднай для абодвух эсперантыстаў. Напрыклад: беларус з французам па-англійску
|
krokodili |
дзеяслоў ад слова «кракадзіл» |
Размаўляць паміж сабой на роднай мове ў асяроддзі іншых эсперантыстаў. Напрыклад: беларус з беларусам па-беларуску
|
lacerti |
дзеяслоў ад слова «яшчарка» |
Размаўляць на іншай штучнай мове ў асяроддзі эсперантыстаў
|
Іншы слэнг
Слова |
Прыкладны пераклад |
Сэнс
|
gufujo |
краіна філінаў |
Месца, дзе п’юць чай, цешацца бяседай. У ім забаронены алкагольныя напоі і курэнне. Яго звычайна арганізуюць падчас эсперанта-сустрэч
|
melono |
дыня |
Неафіцыйная назва Юбілейнага сімвала
|
mojosa |
moderna — сучасны, juna — юны, stila — стыльны |
Эквівалентна англійскаму слову cool
|
volapukaĵo |
volapuk — валапюк, aĵ — рэч |
Блізка па сэнсу да размоўных слоў «галімацця», «абракадабра»
|
Ненарматыўная лексіка
Лаянку ў эсперанта называюць sakro. У асноўным гэта пераклады з нацыянальнай мовы на эсперанта. Але сярод эсперантыстаў прымяняецца і ўласцівая толькі ім лаянка. Як правіла, гэта адсылкі да стваральніка эсперанта Людвіга Заменгофа ці да вядомых эсперанта-твораў.
Прыклады эсперантамоўнай лаянкі
Фраза |
Прыкладны пераклад |
Тлумачэнне
|
Sankta Ludoviko! |
Святы Людовік! |
Адсылка да значнай для кожнага эсперантыста асобы — Людвіга Заменгофа
|
Ho Zamenhofo! |
О, Заменгоф |
Тое ж самае
|
Pro mia Zamĉjo |
Дзеля майго Замы |
Тое ж самае, але з дабаўленнем памяншальнага суфікса
|
Noktaj fantomoj! |
Начныя фантомы! |
Згадваецца ў вядомым вершы Заменгофа «Шлях»
|
Fundamenta Krestomatio! |
Фундаментальная хрэстаматыя! |
Аднайменная праца Заменгофа 1903 года, у якой ён сабраў найлепшыя на той час пераклады на эсперанта
|
Aktoj de Akademiо! |
Дакументы Акадэміі! |
Выдаваемыя Акадэміяй эсперанта дакументы
|
Ata-Ita! |
|
Згадванне пра працяглую дыскусію эсперантыстаў з-за ўжывання суфіксаў at- i it- у формах дзеяслова
|
Акрамя таго, эсперантыстам уласціва ствараць лаянку ў выглядзе рыфм:
- Rabato por rabito! — Ільгота для абрабаванага! (таксама «рабуемы для абрабаванага»)
- Palavro de kadavro! — Разглагольстваванні трупа!
- Pluralo de singularo! — Множны лік адзіночнага ліку!