Планавая моваПланавая мова — міжнародная штучная сацыялізаваная мова, ці мова, якая створана для міжнародных зносін і ўжываецца на практыцы. Узнікненне тэрміна планавая мова звязана са спробамі пазбегнуць эпітэта «штучная», які, па-першае, недастаткова дакладны (паколькі элементы штучнасці маюць і нацыянальныя мовы, якія развіваюцца стыхійна) і, па-другое, вельмі часта выклікае негатыўныя эмоцыі. Розныя інтэрлінгвісты прапаноўвалі іншыя варыянты, напрыклад:
Паступова першыя тры варыянты набылі больш вузкі і спецыфічны сэнс, а менавіта:
У англамоўных крыніцах сустракаецца таксама тэрмін занальна сканструяваная мова (англ.: zonal constructed language) — міжнародная сканструяваная мова, створаная для пэўнай групы моў ці пэўнага рэгіёна, напрыклад, для славян, для носьбітаў моў германскай групы, для еўрапейцаў, для поўначы Еўропы і г. д. Што тычыцца тэрміна «дапаможны», то ён стаў выкарыстоўвацца для больш дакладнага вызначэння ролі міжнароднай мовы як дадатковага сродку зносін, не прызначанага для замены нацыянальных моў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia