Эсперанта-фільм![]() Эсперанта-фільм фільм, зняты на мове эсперанта. Знята вялікая колькасць кароткамятражных фільмаў на эсперанта, але поўнамятражных фільмаў усяго чатыры. Акрамя гэтага, у шэрагу папулярных фільмаў эсперанта ужываецца ў асобных дыялогах. У 2011 годзе ў Сан-Паўлу адбыўся першы кінафестываль на эсперанта[1]. Паўнаметражныя эсперанта-фільмыПершы паўнаметражны эсперанта-фільм быў зняты Atelier Mahé у 1964 годзе ў Францыі і называўся «Трывогі» (эспер.: «Angoroj»). Яго працягласць каля адной гадзіны. У сюжэце прысутнічае забойства[2]. Другім паўнаметражным эсперанта-фільмам стаў «Інкуб» (эспер.: «Incubus»), малабюджэтны чорна-белы фільм жахаў. Ён быў зняты ў 1965 годзе ў ЗША. Рэжысёрам быў Леслі Стывенс, вядомы канадскі актор Уільям Шэтнер зыграў галоўную роль у фільме[3]. Эсперантысты прызнаюць мастацкую каштоўнасць фільма, але адзначаюць шэраг памылак у вымаўленні актораў. Два іншых паўнаметражных фільма зняты ўжо ў XXI стагоддзі: «Герда знікла» (эспер.: «Gerda malaperis!») — дэтэктыўны фільм 2006 года, заснованы на аднаіменнай кніге Клода Пірона[4]. «Бацька» (эспер.: «La patro») — драматычны фільм 2007 года, заснаваны на творы японскй літаратуры 1907 года[5]. Абодва фільмы зняты бразільскай кінакампаніяй Imagu-Filmo. Дакументальныя фільмыПра эсперанта зняты шмат дакументальных фільмаў і кінахронік:
ВідэакурсыСтворана шмат відэакурсаў дла навучання на эсперанта. Сярод іншых вылучаюцца:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia