Наталля Сяргееўна Ганчарова
Наталля Сяргееўна Ганчарова (руск.: Ната́лья Серге́евна Гончаро́ва; 21 чэрвеня [3 ліпеня] 1881, сяло Ладыжына (па іншых звестках, сяло Нагаева), Тульская губерня — 17 кастрычніка 1962, Парыж) — руская мастачка-авангардыст, графік, сцэнограф. Прадстаўніца прамянізму. Жонка Міхаіла Ларыёнава. З 1906 года Ганчарова ўсё больш інтэнсіўна займалася жывапісам. У Парыжы яна наведвала рэтраспектыву Поля Гагена і захапляецца фавізмам, аддаляючыся ад імпрэсіянізму. Неўзабаве яна спрабуе сябе ў многіх іншых кірунках жывапісу: захапляецца кубізмам і прымітывізмам. Адначасова Ганчарова актыўна выстаўляе свае працы, прымаючы ўдзел ва ўсіх значных выставах сучаснага мастацтва ў Расіі, а таксама ў некаторых еўрапейскіх выставах:
З 1908 года Ганчарова жыве ў доме, пабудаваным па праекце яе бацькі (Трохпрудны завулак, 2а)[10]. З 1908 па 1911 год дае прыватныя ўрокі ў Студыі жывапісу і малюнка І. І. Машкова. Да 1909 года адносіцца першы досвед тэатральнай работы: Ганчарова падрыхтавала эскізы дэкарацый і касцюмаў для пастаноўкі «Вяселля Забеіды» Гуга фон Гофмансталя, ажыццёўленай у прыватнай студыі Канстанціна Крахта. Таксама спрабуе сябе ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, аформіўшы скульптурныя фрызы некаторых маскоўскіх асабнякоў і распрацоўваючы малюнкі шпалер. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia