Арсенальная (станцыя метро)
Арсенальная (укр.: Арсенальна, ⓘ) — станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі. Была адкрыта 6 лістапада 1960 года ў складзе першай чаргі будаўніцтва. Самая глыбокая станцыя метрапалітэна ў свеце (глыбіня залажэння 105,5 м). Назву станцыя атрымала ад размешчанага побач буйнога завода «Арсенал». Пасажырапаток — 26,1 тыс. чал./суткі. З 1986 года станцыя мае статус «помнік архітэктуры мясцовага значэння», ахоўны нумар 187. КанструкцыяСтанцыя глыбокага залажэння, «англійскага тыпу» — з кароткай сярэдняй залай. Сярэдняя зала злучана з кожнай платформай двума праходамі-парталамі. Маецца дадатковы асобны праход паміж дзвюма платформамі. Падземны вестыбюль злучаны з паверхняй трохстужачным двухмаршавым эскалатарам з прамежкавым падземным вестыбюлем. Наземны вестыбюль уяўляе сабой прамавугольны будынак, увянчаны купалам. У ніжнім эскалатарным маршы ўстаноўлены 3 эскалатары тыпу ЭМ-5.5 з вышынёй пад’ёму 55,8 м, а ў верхнім маршы — 3 эскалатары тыпу ЭМ-5.5 з вышынёй пад’ёму 46,6 м. Станцыя мае адзін выхад на Арсенальную плошчу і прылеглыя да яе вуліцы Івана Мазепы, Маскоўскую і Міхаіла Грушэўскага. АбсталяваннеАбліцоўванне пілонаў і сцен выканана белым і ружовым мармурам, таксама выкарыстоўваецца алюмініевае ліццё, анадаванае пад бронзу. Маюцца характэрныя для падземных станцый першай чаргі мармуровыя лаўкі і краты шляхавых сцен. Тарэц сярэдняй залы быў упрыгожаны барэльефам, прысвечаным студзеньскаму паўстанню 1918 года рабочых завода «Арсенал»; гэты барэльеф быў дэмантаваны ў канцы 1990-х гадоў і не захаваўся. Рэжым працыАдкрыццё — 05:38, закрыццё — 00:10. Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:
Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:
Фотаздымкі
Цікавыя факты
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia