Ненач

Ненач
Характарыстыка
Даўжыня 41 км
Басейн 796 км²
Расход вады 3 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Рудніца
 • Каардынаты 52°14′52″ пн. ш. 29°30′36″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 • Месцазнаходжанне Мазыр
 • Вышыня каля 112 м
 • Каардынаты 52°04′35,50″ пн. ш. 29°13′04,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Калінкавіцкі раён, Мазырскі раён
physical
Ненач
Ненач
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Не́нач — рака ў Беларусі, у Калінкавіцкім і Мазырскім раёнах, левы прыток ракі Прыпяць.

Назва

На думку В. Жучкевіча, Э. Мурзаева, А. Рогалева, назва ракі паходзіць ад тэрміна ненач — непачатая справа, непачатая работа, у пераносным значэнні — цаліна, неўзараныя землі, некрануты лес[1][2][3].

Водаапісанне

Даўжыня ракі 41 км. Плошча вадазбору 796 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Рудніца Калінкавіцкага раёна, вусце каля рачнога порта Мазыр (Пхоў). Цячэ па нізіне Прыдняпроўскай нізіне і Мазырскім Палессі. Даліна невыразная, каля вёскі Антонаўка Калінкавіцкага раёна трапецападобная (шырыня 500—800 м). Пойма двухбаковая (шырыня 0,3—0,6 км), у ніжнім цячэнні зліваецца з поймай Прыпяці. Рэчышча ад вытоку на працягу 34,6 км каналізаванае. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Асноўныя прытокі — канал Ненач (справа) і ручай Шыздра (злева).

Крыніцы

  1. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 256.
  2. Э. М. Мурзаев. Топонимика и география. Москва, 1995. С. 59.
  3. А. Ф. Рогалеў. Назвы Бацькаўшчыны (тапанімія Беларусі). Гомель, 2008. С. 80.

Літаратура

  • Ненач // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 285. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 24—25. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Припять. От Турова до Мозыря. Карта / С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 5 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-143. Выданне 1975 года. (руск.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya