Віць (рака)
Віць, канава Прабойная[2] — рака ў Калінкавіцкім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра). Даўжыня ракі 70 км. Плошча вадазбору 991 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Пачынаецца каля вёскі Нахаў Калінкавіцкага раёна, далей цячэ ў Хойніцкім раёне па нізіне Гомельскага Палесся. Прытокі — меліярацыйны канал Ізбынька (злева), невялікія ручаі і меліярацыйныя канавы. Упадае ў Прыпяць каля вёскі Тульгавічы Калінкавіцкага раёна. Даліна невыразная, у нізоўі зліваецца з поймай Прыпяці. Да вёскі Барысаўшчына Хойніцкага раёна пойма двухбаковая; яе шырыня 200—300 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгаход у 3-й дэкадзе сакавіка. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia