Даўжыня ракі 80 км. Плошча вадазбору 769 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,92 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Пачынаецца на паўднёвы ўсход ад вёскі Раманішчы Акцябрскага раёна, цячэ па Калінкавіцкім, Петрыкаўскім і Мазырскім раёнах пераважна па ўсходняй ускраіне Прыпяцкай нізіны. Вусце ў межах Мазырскага раёна, за 2,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Міхнавічы Калінкавіцкага раёна. Замярзае ў сярэдзіне снежня, веснавое разводдзе ў канцы 2-й дэкады сакавіка, працягласць 92 сутак. Даліна невыразная, пойма двухбаковая. Рэчышча ад вытоку на працягу 73,5 км каналізаванае.
У басейне Трэмлі возера Плясецкае.
Літаратура
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 14—15, 24. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5.(руск.)