Дом масонаў (Гродна)
Дом масонаў — двухпавярховы будынак у гістарычным цэнтры Гродна ў раёне Гарадніцы, размешчаны на адрасе: Тэлеграфны завулак, 15а. Будынак вядомы ў розныя часы як: рэзідэнцыя Д. Сака, дом Гродзенскіх масонаў, «Приказ общественного призрения», дом дабрачыннага таварыства, «Богоугодные заведения Гродненского благотворительного общества с Муравьёвским сиротским отделением», Polskie towarzystwo dobroczynnosci, дзіцячы дом № 1, флюараграфія, cупрацьтуберкулёзная паліклініка. ГісторыяДом быў пабудаваны ў 1783—1789 гадах Дж. Сака ў якасці асабістай рэзідэнцыі. У ліпені 1789 года гэты будынак адзначаецца ў дакументах як «дом уласны маёра Сака». У канцы 18 ст. у гэтым будынку праходзілі пасяджэнні гродзенскай масонскай ложы, куды уваходзілі, акрамя самога Дж. Сака, такія вядомыя на той час асобы, як Ж. Жылібер, Якаў і Ян Бекю, Францішак Нарвойш, Ян Вірыён і інш. З 1802 года дом выкарыстоўваўся мясцовымі добрачыннымі таварыствамі. У пачатку 19 ст. у будынку працягваліся сустрэчы гродзенскім масонаў, гэтаму спрыяў той факт, што гродзенскі губернатар М. Бутаўт-Анжэйковіч быў не толькі масонам, але і кіраўніком Гродзенскага дабрачыннага таварыства. У масонскую ложу «Сябры дабрачыннасці», уваходзілі акрамя Анжэйковіча, Ян Ходзька, прэзідэнт Гродна Крэйбіх, Васіль Мусін-Пушкін і іншыя. Дабрачынныя таварыствы дзейнічалі ў будынку ўсё 19 ст. і на пачатку 20 ст. Цяпер будынак займае Супрацьтуберкулёзная паліклініка. АрхітэктураБудынак прамавугольны, двухпавярховы з высокім двухсхільным дахам, галоўны фасад якога ў цэнтры вылучаны шырокім рызалітам з высокім двухсхільным шчытом. Сцены крапаваны лапаткамі, карнізамі, нішамі і філёнгамі. Аконныя праёмы дэкараваныя прафіляванымі ліштвамі, а на тарцовых фасадах — трохвугольнымі франтонамі. На другім паверсе з боку Тэлеграфнага завулка вокны гатычнай стральчатай формы з філёнгавым абрамленнем. Цокальны паверх мае самастойны ўваход. Планіроўка дома — калідорная з цэнтральнай лесвіцай. Першапачаткова будынак быў аднапавярховы, аднак у 1874 годзе быў дабудаваны другі паверх, перароблены ганак, прыбудаваны аб'ём тарцовага боку. Верагодна, першапачаткова будынак меў цэнтральную залу ў два святла. Дом масонаў з’яўляецца адным з самых цікавых прыкладаў пабудаваных на тэрыторыі Беларусі невялікіх камерных сядзіб амаль павільённага тыпу. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia