Палац віцэ-адміністратара (Гродна)
Палац віцэ-адміністратара — трохпавярховы будынак у Гродне, помнік архітэктуры. У розныя часы быў вядомы як палац віцэ-адміністратара, кватэра паўнамоцнага расійскага пасла, дом Дзяконскага, палац Валіцкага, архірэйскі дом, будынак Медінстытута. Пабудаваны ў стылі класіцызм. Месціцца па адрасе вуліца М. Горкага, 2/2, гістарычнай Гарандзіцкай вуліцы. ГісторыяУ сярэднія вякі ўчастак, на якім стаіць палац, прымыкаў да Віленскага тракту. Мяркуецца, што тут месцілася царква Святога Мікалая, якая была прыходскім храмам фальварка і вёскі Гарадніцы. У 1560 годзе яна ўпамінаецца ўжо як каталіцкі касцёл. Да сярэдзіны ХVIII ст. ад храма застаўся толькі крыж і могілкі. Уласна будынак быў пабудаваны ў 1776—1793 гадах як частка раёна Гарадніцы архітэктарам Ёганам Мёзерам. Падвальны паверх выкарыстоўваўся пад гаспадарчыя патрэбы, верхні трэці (18 пакояў) — пад пасольства. У хуткім часе палац быў перададзены каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім падскарбію Антонію Дзяконскаму. У 1797 годзе будынак апынуўся ва ўласнасці вядомага навукоўца, авантурыста і філантропа Міхала Валіцкага, а перад вайной 1812 года у палацы квартэраваў Данскі казачы корпус Мацвея Платава. Пасля заняцця горада французамі тут быў штаб французскай арміі. У 1849 годзе дом быў прададзены Леапольдам Валіцкім праваслаўнаму ведамству, у чыёй уласнасці будынак быў амаль сто гадоў. Тут месціліся духоўная кансісторыя, жытло для святароў, архірэйская рэзідэнцыя. У Архірэйскім доме была царква Святога Іаана Прадцечы, у 1875 годзе яна была асвечана ў гонар Віленскіх пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія. Таксама ў доме дзейнічалі Сафійскае брацтва і царкоўна-археалагічны камітэт, а пазней музей (у 1911 годзе яго старшынёй быў І. Глебаў, а загадчыкам «старажытнасховішча» — К. Міхалоўскі) і навуковы цэнтр. У 1901 годзе ў палацы працавала іконная школа Постнікава і Струпінскага. У 1919 годзе ў доме месцілася Беларуская вайсковая камендатура і штаб 1-га беларускага палка. У 1921 годзе тут была беларуская гімназія. Пасля 1939 года і далучэння Заходняй Беларусі да БССР, у будынку знаходзіліся пераважна навучальныя ўстановы: у 1946 годзе — дом піянераў, з 1947 годзе, а з 1952 года пасля рэканструкцыі — медінстытут. У 2009 годзе будынак быў перададзены Беларускай праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату. АрхітэктураПалац — помнік архітэктуры ранняга класіцызму. Будынак трохпавярховы, прамавугольны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад вылучаны неглыбокім рызалітам, крапаваным буйнымі лапаткамі, і завершаны прамавугольным франтонам. Палац мае калідорную планіроўку. На першым паверсе захаваліся цыліндрычныя сляпенні з распалубкамі. Інтер’ер будынка зменены. Перад палам і па яго баках быў разбіты парк рэгулярнай планіроўкі, цяпер парк часткова адноўлены. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia