Дом віцэ-адміністратара
Дом віцэ-адміністратара — будынак у Гродне, размешчаны па адрасе плошча Тызенгаўза, 2 (былая Леніна). Помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Пабудаваны ў другой палове XVIII ст. з цэглы як жылы. Уваходзіў у архітэктурны комплекс Гарадніцы. За савецкім часам у будынку размяшчаўся Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР. У 1978 годзе на сесіі Вярхоўнага Савета БССР пры абмеркаванні праекта закона «Аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры» старшыня Дзяржбуда БССР Уладзімір Кароль адзначаў[1]:
АрхітэктураДом двухпавярховы, прамавугольны ў плане, з вуглавымі рызалітамі, пакрыты двухсхільным дахам з вальмамі. Галоўным фасадам выходзіць на плошчу. Да заходняй тарцовай сцяны прыбудаваны аднапавярховы аб’ём, галоўны фасад якога паўтарае элементы афармлення 1-га паверха асноўнага аб’ёму. Галоўны і ўсходні фасады вырашаны аднолькава: прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, раскрапаваны шырокімі пілястрамі, нішамі і філёнгамі, карнізным поясам падзелены на 2 паверхі. Больш нізкі верхні паверх насычаны архітэктурным дэкорам. Першапачатковыя планіроўка і аздабленне інтэр'ера не захаваліся. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia