Павел Фёдаравіч Тоўсцікаў
Павел Фёдаравіч То́ўсцікаў[1][2] (13 (26) кастрычніка 1904 — 24 красавіка 1985) — савецкі военачальнік, гвардыі генерал-маёр (29.4.1945). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяП. Ф. Тоўсцікаў нарадзіўся ў горадзе Барысаў (зараз у Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў 9 класаў школы, з 12 гадоў у вольны ад вучобы час працаваў на шклозаводзе і запалкавай фабрыцы. У 1926 годзе прызваны ў Чырвоную Армію, да 1929 года праходзіў службу ў Барысаве. У 1930 годзе скончыў Кіеўскую пяхотную школу (5-е ваеннае вучылішча імя С. Каменева?[3]). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Вайну сустрэў на мяжы СССР у раёне горада Гродна на пасадзе начальніка аператыўнага аддзела 27-й Омскай стралковай дывізіі. Ваяваў на Цэнтральным, Заходнім, Бранскім, 1-м Прыбалтыйскім, 3-м Беларускім франтах. Удзельнік абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі, абароны Масквы, Курскай бітвы. Дывізія пад камандаваннем палкоўніка П. Тоўсцікава вызначылася ў баях за вызваленне Барысава, Мінска, за гарады Кёнігсберг, Пілаў, пры фарсіраванні Беразіны і Нёмана. Пасля Перамогі П. Ф. Тоўсцікаў працягваў службу на пасадзе камандзіра дывізіі. У 1949 годзе скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу, у 1953 годзе Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Акадэміі Генштаба Узброеных Сіл СССР. Займаў пасады ў цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР. З 1957 года П. Ф. Тоўсцікаў у адстаўцы. Жыў у Маскве. Узнагароды
Памяць
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia