Парламенцкія выбары ва Украіне (2014)
Парламенцкія выбары ва Украіне 2014 года — пазачарговыя парламенцкія выбары ва Украіне адбыліся 26 кастрычніка 2014 года. На выбарах быў абраны склад Вярхоўнай Рады Украіны 8-га склікання. Выбарчая сістэмаЗаконам «Аб выбарах народных дэпутатаў Украіны» устаноўлены 5% прахадны бар'ер і змешаная выбарчая сістэма. Палову (225 дэпутатаў) ад канстытуцыйнага складу Вярхоўнай Рады (450) выбарцы абяруць ў адмамандатных (мажарытарных) акругах. Пераможа той кандыдат, які атрымае болей галасоў выбарцаў, чым астатнія. Другая палова мандатаў размяркоўваецца паміж партыямі, за спісы якіх прагаласавала звыш 5% выбарцаў. Мандаты размяркоўваюцца прапарцыйна да атрыманых партыямі адсоткаў. Вынікі выбараў![]() Арыентаваныя на збліжэнне з Еўрапейскіім Саюзам партыі атрымалі пераважную большасць месцаў. Пэўнай нечаканасцю выбараў стала перамога па спісах «Народнага Фронту» Арсеня Яцанюка, а не прэзідэнцкага «Блоку Пятра Парашэнкі». Не былі абраныя дэпутаты ад часова акупаваных Расіяй АР Крым, Севастополя, а таксама акупаваных частак Данецкай ды Луганскай абласцей. Упершыню не здолелі прайсці бар’ер камуністы. Таксама не здолелі прайсці бар’ер і нацыяналісты з УА «Свабода» і «Правага Сектара».
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia