Паручайніца вадзяная
Паруча́йніца вадзяная[1] (Catabrosa aquatica) — від кветкавых раслін роду Паручайніца (Catabrosa) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая карэнішчавыя расліна вышынёй 30—60[1] см. Сцябло сцеліста-ўзыходнае, укараняецца ў вузлах. Лісце простае, суцэльнае, лінейнае, сядзячае, з язычком, гладкім краем і завостранай верхавінкай. Суквецце — раскідзістая мяцёлка даўжынёй да 20 см. Кветкавыя каласкі дробныя, з 1—2 кветак. Каласковыя лускавінкі карацейшыя за кветкавыя. Плод — зярняўка. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных абласцей Азіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі[2]. Святлолюбівая расліна, гіграфіт, гідрафіт, мезатроф[3]. Расце на прыморскіх, вільготных і забалочаных лугах, нізінных балотах, па берагах вадаёмаў, на пустках, у месцах выхаду грунтовых вод. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні. Ахоўваецца на тэрыторыі Закарпацкай вобласці Украіны, у Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі[3]. Пашавая расліна, але можа выклікаць атручэнне жывёлы[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia