Патапаўскі сельсавет
Пата́паўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Патапаўка. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 14 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Забабскага сельсавета[1]. 29 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак Першамайскі[2]. СкладНа 1 студзеня 1974 года ў складзе Патапаўскага сельсавета 16 населеных пунктаў[3]. У склад Патапаўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1969 года — пасёлак Першамайскі, да 1996 года — пасёлкі Беразіна, Вазраждзенне, да 2010 года — пасёлак Козі Рог[4]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1088 чалавек[5], з іх 96,5 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 852 чалавекі[7]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia