Глазаўскі сельсавет
Гла́заўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Глазаўка. ГісторыяПасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 29 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак Мікольск[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Глазаўскага сельсавета 11 населеных пунктаў[2]. 1 кастрычніка 1976 года скасаваны пасёлак Чыстае[3]. 17 мая 1979 года ў склад Недайскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёска Старая Буда, пасёлкі Баец, Даліна, Зеляноўка і Лявады), наўзамен у склад сельсавета з Недайскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Іванаўка, Жытанежжа, пасёлкі Дзікава і Клянок)[4]. 1 снежня 2009 года Глазаўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Марозавіцкага сельсавета[5]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Глазаўка, Жытанежжа, Іванаўка, пасёлкі Васільеўка, Дзікава, Новы Свет, Чарняцін і Чырвоны Сцяг. У склад Глазаўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія цяпер не існуюць: да 1969 года — пасёлак Мікольск, да 1976 года — пасёлак Чыстае, да 1997 года — пасёлак Клянок, да 2005 года — пасёлак Макаўе. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 868 чалавек[6], з іх 96,4 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы[7]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia