Дуравіцкі сельсавет
Дура́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Дуравічы. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[1]. 1 кастрычніка 1976 года скасаваны пасёлак Лосеў[2]. 1 снежня 2009 года Дуравіцкі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Акцябрскага сельсавета[3]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: аграгарадок Дуравічы, вёскі Броды, Бурлак, Дубавіца, Залунеўе, Леніна, Мачулішча і пасёлак Балдуі. Таксама ў склад сельсавета да 1976 года ўваходзіў пасёлак Лосеў. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 818 чалавек[4], з іх 96,1 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,6 % — цыганы[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia