Сялецкі сельсавет (Бярозаўскі раён)
Сяле́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Сялец. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сашыцкага сельсавета[1]. 7 лютага 1972 года скасавана вёска Ракавічы (злілася з вёскай Панасавічы)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 10 населеных пунктаў[3]. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нарутавіцкага сельсавета з населенымі пунктамі Аніцавічы, Асаўцы, Варажбіты, Міхнавічы, Нарутавічы, Плехаўшчына[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 1273 чалавекі[5], з іх 92,9 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 2,1 % — украінцы, 0,6 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1702 чалавекі[7]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia