Півоня
Півоня (Paeónia) — род травяністых мнагалетнікаў і лістападных хмызнякоў (дрэвападобныя півоні). Адзіны род сямейства Paeoniaceae, раней род адносілі да сямейства казяльцовыя (Ranunculaceae)[1][2]. Півоні цвітуць у канцы вясны, цэняцца садоўнікамі за пышнае лісце, эфектныя кветкі і дэкаратыўныя плады (у некаторых відаў). НазваСваёй лацінскай назвай ён абавязаны богу-лекару Пеану (або Пеону[3][4], або Пэану[5]), які вылечваў багоў[6] і людзей ад ран, атрыманых у бітвах. Лацінская назва расліны сустракаецца ў Тэафраста[1]. Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая (у культуры без перасадкі жывуць да 100 гадоў) травяністая, паўкустовая або кустовая расліна з некалькімі сцёбламі (стваламі) вышынёй да 1 метра. Карэнішча буйное з магутнымі, патоўшчанымі, гузаватымі бульбападобнымі або верацёнападобнымі каранямі. Пупышкі з нешматлікімі лускамі, якія налягаюць адна на другую як чарапіца. Лістаразмяшчэнне чарговае. Лісце няпарна пёрыстараздзельнае або траістае, з шырокімі або вузкімі долямі, цёмна-зялёнае, радзей шызае, восенню жоўтае, бурае, чырванаватае або цёмна-фіялетавае. Кветкі буйныя, адзіночныя, белыя, ружовыя, чырвоныя, радзей жоўтыя, простыя або махрыстыя,.дыяметрам да 15-25 см, адзінкавыя, з чашачкай і вяночкам. Чашачка якая застаецца, больш ці менш скурыстая, з 5 цёмна-зялёных або чырванаватых чашалісцікаў; пялёсткі ў ліку 5, радзей больш, буйныя, шмат буйнейшыя за чашалісцікі, шырокія, на канцы часта вышчарбленыя, белыя, ружовыя, чырвоныя, крэмавыя або жоўтыя, часам з цёмнымі плямамі пры аснове. Тычынкі шматлікія; песцікаў 1-8, яны сядзяць на мясістым дыску. Плод — складаная шматлістоўка зоркападобнай формы. Кожная лістоўка адкрываецца па шве і мае некалькі насенін, прымацаваных да краю брушнога шва. Насенне буйное, круглявае або авальнае, чорнае ці чорна-бурае, бліскучае. Усе віды роду Paeonia можна размеркаваць на дзве групы ў залежнасці ад колькасці храмасом: 10-20 (дыплоідны лік) або 5-10 (гаплоідны лік). Для селекцыі прыналежнасць да пэўнай групы мае важнае значэнне. Ад скрыжавання дыплоідных відаў і сартоў півонь з тэтраплоіднымі, і наадварот, атрымліваюць трыплоідныя гібрыды F1. З-за няпарнай колькасці храмасом меёз у трыплоідаў абсалютна няправільны, таму яны стэрыльныя. У F1 звычайна ў большай ступені выяўляецца гібрыдная моц нашчадкаў. Эфект гібрыднай моцы, або гетэрозіс, заключаецца ў перавазе гібрыдаў F1 па шэрагу прыкмет і ўласцівасцяў над зыходнымі бацькоўскімі формамі. Гетэрозіс можа выяўляцца па адной або некалькіх прыкметах. Вегетатыўнае размнажэнне півонь дазваляе адабраць і замацаваць любую каштоўную стэрыльную форму[7]. 2n=10: P. anomala, P. corsica, P. broteroi, P. rodia, P. daurica, P. mairei, P. emodi, P. mlokosewitschii, P. lactiflora, P. suffruticosa, P. decomposita, P. delavayi, P. lutea, P. potanini, P. tenuiofolia, P. veichii, P. brownii. 2n=20: P. officinalis, P. peregrina, P. parnassica, P. clusii, P. mascula, P. coriacea, P. obovata, P. wittmanniana[7]. Распаўсюджанне і экалогія![]() Віды сямейства растуць у субтропіках і ўмераных раёнах. Пашыраны ва ўмераных і горных абласцях Еўразіі, Паўночнай Афрыкі і на захадзе Паўночнай Амерыкі. Трапляюцца ў светлых лясах, на субальпійскіх лугах, а таксама ў лесастэпах і стэпах. На Беларусі інтрадукаваны 3 травяністыя віды півоня адваротнаяйцападобная (Paeonia obovata), півоня адхіленая (Paeonia anomala), півоня малочнакветкавая (Paeonia lactiflora) — родапачынальніца мноства культурных сартоў, і 1 дрэвападобны — півоня паўкустовая (Paeonia ×suffruticosa). Півоні аддаюць перавагу добра асветленым і прагрэтым сонцам участкам, хоць могуць перанесці і невялікае зацяненне ў сярэдзіне дня. Лепшы тэрмін пасадкі півонь — жнівень—верасень. Півоні размножваюць дзяленнем кустоў, але калі трэба атрымаць шмат раслін ўпадабанага сорта, то можна размножыць атожылкамі, сцябловымі і каранёвымі тронкамі. Самы надзейны спосаб — размнажэнне пупышкамі з кавалачкамі карэнішча. У кожнай частцы карэнішча павінна быць не менш за 2-3 пупышак. Значэнне і прымяненне![]() ![]() Паводле кітайскіх крыніц, цікавасць да півонь як дэкаратыўных раслін пачалася ў перыяд праўлення дынастый Цынь і Хань, раней 200 года да н. э. Такім чынам, півоні ў культуры ўжо больш за 2000 гадоў[8]. Paeonia officinalis і Paeonia anomala выкарыстоўваюць у якасці лекавай сыравіны. Сыравіну выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі настойкі, якая ўжываецца як седатыўны сродак[9]. У Кітаі апалыя пялёсткі півонь падсушваюць і падсалоджваюць як чайны ласунак. Півоневая вада, настой пялёсткаў півоні, выкарыстоўвалася для піцця ў сярэднія вякі. Пялёсткі можна дадаваць у салаты або ў пуншы і ліманады[10]. У астраномііУ гонар півоні названы астэроід (1061) Пеонія , адкрыты ў 1925 годзе нямецкім астраномам Карлам Рэйнмутам у Гейдэльбергскай абсерваторыі. КласіфікацыяТаксанаміяРод Півоня уваходзіць у манатыпнае сямейства півоневыя (Paeoniaceae) парадак Garryales. ВідыПаводле інфармацыі базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2016), род уключае 36 відаў[11]:
Від Paeonia lutea прызнаны сінонімам віду Paeonia delavayi. Від Paeonia mlokosewitschii і Paeonia wittmanniana паніжаны да падвідаў віду Paeonia daurica. У флоры Расіі прызнаны Paeonia hybrida Pall.. СартыСарты півоні адрозніваюцца велічынёй, афарбоўкай, будовай кветак, працягласцю цвіцення, вышынёй і формай куста. У афарбоўцы сартоў прысутнічаюць розныя адценні белага, жоўтага, аранжавага і чырвонага колеру. Тоны яркія і сакавітыя або мяккія, прыглушаныя, з ледзь улоўным пераходамі да іншага колеру. Старыя французскія сарты травяністых півонь часта выводзілі ў асноўным на зрэзку і трываласць сцеблаў не мела ніякага значэння. З часам з’явіўся кірунак ландшафтных півонь, і Амерыканская асацыяцыя півоняводаў увяла спецыяльную прэмію «Лепшая ландшафтная півоня». Гэта значыць акрамя таго, што яны, безумоўна, звяртаюць увагу на якасць і прыгажосць півоні, яны яшчэ асобна ацэньваюць яе ландшафтныя ўласцівасці[12]. Паводле Міжнароднага рэгістра (APS) у пачатку двухтысячных было зарэгістравана больш за 4664 сартоў травяністых[13] і больш за 500 сартоў дрэвападобных півонь[14]. Па будове кветкі сарты дзеляць на:
Рэгіструючым органам з’яўляецца Амерыканскае таварыства півонь . Некаторыя вядомыя сарты:
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia