Півоня (карная аперацыя)
Аперацыя «Півоня» (ням.: Unternehmen «Pfingstrose») — кодавая назва нямецкіх акупацыйных улад супраць партызан і мясцовага насельніцтва ў Пухавіцкім, Старадарожскім і Асіповіцкім раёнах 2—13 чэрвеня 1944 года. Ход аперацыіАперацыя праводзілася сіламі 9-й арміі групы армій «Цэнтр» з мэтаю акружэння партызан, дзе ратавалася цывільнае насельніцтва ў раёне вёсак Кляцішына, Любячка, Вомельна (Пухавіцкі раён), захопу рабочай сілы, жывёлы і маёмасці. Разведвальна-баявыя дзеянні карнікі пачалі яшчэ ў сярэдзіне мая 1944 года па меры канцэнтрацыі сіл у гарнізонах Шацка, Пухавіч, Старых Дарог, Дражна (Старадарожскі раён), Шышчыц (Грэскі раён), агульнае наступленне пачалося 2 чэрвеня з Шацка ў напрамку вёсак Вяркалы, Пруцк, Кабылічы (Пухавіцкі раён), з Пухавіч у вёскі Скрыль, Ліпск, Гарэлец, з Сінчы ў вёску Любячка (Пухавіцкі раён). Па шляху прасоўвання карнікаў атрады 2-ы Мінскай партызанскай брыгады асабліва імя Молатава і імя Кутузава засаднымі баямі на загадзя падрыхтаваных рубяжах стрымлівалі намнога большыя сілы праціўніка, забяспечваючы эвакуацыю насельніцтва і жывёлы. Праз 8 дзён баёў рэгулярным часцям вермахта ўдалося блакіраваць партызан і мясцовых жыхароў (каля 3 000 чалавек) па лініі вёсак Зялёная Дуброва — Дрычын (Старадарожскі раён) — рака Пціч — вёскі Востраў — Сінча (Пухавіцкі раён) — Шышчыцы. Пяхотныя часткі карнікаў падтрымлівалі разведвальная і бамбардзіровачная авіяцыя. Партызаны адыходзілі ў напрамку вёсак Суцін (Пухавіцкі раён) — Крамок (Старадарожскі раён) і ў ноч на 9 чэрвеня навялі несапраўдную пераправу цераз раку Пціч у раёне вёсак Юравічы — Майсеевічы (Старадарожскі раён), адцягнулі ўвагу карнікаў і фарсіравалі раку ў раёне вёскі Града (Асіповіцкі раён) дзе схавалі насельніцтва на невялікім лясным астраўку. Заняўшы кругавую абарону вакол лагера з цывільным насельніцтвам, партызаны на працягу сутак адбівалі націск карнікаў, у ноч на 11 чэрвеня прарвалі загараджальныя ланцугі праціўніка на дарозе Лавы — Церабуты (Старадарожскі раён) і выйшлі ў Грэскія лясы. Карнікі ў ходзе аперацыі расстралялі 499 савецкіх грамадзян, захапілі для вывазу ў Германію 2344 чалавекі, спалілі вёскі Зялёная Дуброва, Востраў, Рэпішча Асіповіцкага раёна, Вомельна, Любячка, Кляцішына Пухавіцкага раёна і іншыя, забралі 997 галоў буйной рагатай жывёлы, 772 кані і іншага. Па даных камандавання 2-й Мінскай партызанскай брыгады карнікі страцілі 65 чалавек забітымі і параненымі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia