Скрыль
Скрыль[1] (трансліт.: Skryĺ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 14 км на захад ад Мар’інай Горкі, 65 км ад Мінска. ГісторыяРанняя гісторыяУ XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У канцы XVIII стагоддзя сяльцо Скрыле (Скрылі) у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, 7 мяшчан-яўрэяў, прыватная ўласнасць. У 1800 годзе вёска і фальварак Скрылі, шляхецкая ўласнасць, было 2 млыны і сукнавальня на рацэ Цітаўка, адносіліся да дамена Цітва. У 1857 годзе ўласнасць Аўгуста Янішэўскага, маршалка шляхты Ігуменскага павета, з таго ж года дзейнічае фундаваная Янішэўскім царква Святога Яна Златавуста. У той час былі аднайменныя маёнтак і сяло. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У другой палове XIX стагоддзя Скрыль адносіўся да каталіцкай парафіі Блонь, праваслаўнай Цітва. У 1863 годзе Аўгуст Янішэўскі памёр, маёнтак перайшоў да яго дзяцей[2]. У 1885 годзе была адкрыта школа, у якой ў 1890 годзе вучылася 16 хлопчыкаў. У 1889 годзе маёнткам валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Януарый Янішэўскі, сын Аўгуста, было 2145 дзесяцін зямлі[3]. Паводле перапісу 1897 года ў сяле быў хлебазапасны магазін і царква, у маёнтку крухмальны завод, было аднайменнае ўрочышча. У 1910 годзе адкрыта земскае народнае вучылішча. Паводле перапісу 1917 года ў маёнтку быў нафтавы млын[4]. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць маёнтка была нацыяналізавана, там заснаваны пасёлак Падвілле. Народнае вучылішча пераўтворана ў школу 1-й ступені, у 1922 годзе было 35 вучняў. У 1933 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Світанак камуны», была кузня. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У траўні 1944 года вёска была часткова спалена[5]. Пасля вайны вёска адноўлена. Насельніцтва
Страчаная спадчына
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia