Прыстань (Пухавіцкі раён)
Пры́стань[1] (трансліт.: Prystań, руск.: Пристань; да XX ст. — Кабы́лічы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 26 км на захад ад Мар’інай Горкі, 55 км ад Мінска, 17 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на правым беразе ракі Пціч (прыток Прыпяці). ГісторыяНа картах XIX ст. пазначана як вёска Кабылічы. Да сялянскай рэформы вёскай валодалі Вітгенштэйны, Ліпскія, Янішэўскія. Было дзве вёскі — Кабылічы Горныя і Кабылічы Дольныя[2]. Маёнтак Кабылічы — цяпер вёска Пцічанская. У канцы XIX ст. вёска ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1889 годзе маёнткам Кабылічы валодаў дваранін лютэранскага веравызнання Іван Андрэевіч Бунге, было 400 дзесяцін зямлі[3]. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920-я гады ў вёсцы была школа 1-й ступені. У 1929 годзе праведзена калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоная прыстань», дзейнічала кузня. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У кастрычніку 1942 года нямецкія войскі ў ходзе карнай аперацыі спалілі вёску і забілі 261 жыхара. Пасля вайны вёска была адноўленая. Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[4]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[5]. Насельніцтва
Спіс вуліц
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia