Вяркалы
Вярка́лы[1] (трансліт.: Viarkaly, руск.: Веркалы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета. НазваВерагодна, назва мае балцкую аснову, звязаную з літоўскім словам verkauti — плакаць, ліць слёзы[2]. Паводле географа Вадзіма Жучкевіча, у тапаніміі такія назвы звязаны з мянушкамі ці прозвішчамі[3]. ГісторыяВялікае Княства Літоўскае![]() У XVI стагоддзі ўласнасць князёў Алелькавічаў (Слуцкіх). Вяркалы вядомы прынамсі з 1572 года, калі ад Яна Шчарбіны (відаць, паўнамоцнага прадстаўніка Слуцкіх) яны былі атрыманы ў заставу нейкім Шаблавінскім. У 1601 годзе Януш Радзівіл, як муж Соф’і Алелькавіч, аддаваў Вяркалы ў заставу Прушыцкаму[4]. У 1612 годзе, па смерці Соф’і Алелькавіч, праз вена да мужа Януша перайшлі Радзівілам[4]. У 1626 годзе Вяркалы былі ў заставе ў Грабніцкіх. У 1680 годзе былі ў заставе ў Корсакаў, якія здавалі іх Яну Душэўскаму. У 1694 годзе Корсакі перадалі свае правы на Вяркалы сужэнцам Войнам, каторыя ў 1695 годзе атрымалі інтрамісію Вяркалаў (увайшлі ў валоданне). У 1733 годзе Войны перадалі свае правы Хадароўскаму, але ненадоўга, у 1736 годзе тут былі як вечныя ўласнікі Бандынэлі[4]. У 1739 годзе Петранэля Бандынэлава перапрадае Вяркалы Аскерку, уласніку Шацка[4]. У той час Вяркалы ўваходзілі ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[5]. У 1755 годзе Аскерка аддаваў Вяркалы ў заставу Паўловічу, у 1778 годзе Юзаф Гервазы Аскерка перадаў у дажывотнае валоданне Людвіку Грушвіцкаму і яго жонцы Соф’і з Яварынскіх. Пазней Грушвіцкія выкупілі Вяркалы[4]. У сярэдзіне XVIII стагоддзя ішлі доўгія памежныя спрэчкі паміж Вяркаламі (уласнасць Аскеркаў) і Вецярэвічамі (уласнасць Радзівілаў)[6]. Пад уладай Расійскай імперыіУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1795 годзе сяло, былі царква, млын, карчма. У 1800 годзе былі касцёл і млын. Міхал Грушвіцкі, адзін з трох сыноў Людвіка, пасяліўся ў Вяркалах і фундаваў тут філіяльны касцёльчык, каторы быў закрыты каля 1850 года[4]. Па смерці Міхала Грушвіцкага Вяркаламі валодала яго дачка Міхаліна, жонка Тадэвуша Абранпальскага, іх сын Рудольф атрымаў фальварак Міхалоў, аддзелены ад Вяркал. Міхаліна Абранпальская па смерці мужа ажанілася з Аркадыюшам Шыстоўскім, па смерці Міхаліны ўласнасць перайшла да іх сына Мечыслава Шыстоўскага, прафесара акадэміі інжынераў. Мечыслаў Шыстоўскі правёў тут значную меліярацыю балот[4]. У 1876 годзе ў маёнтку Вяркалы Абранпальскіх пэўны час жыў удзельнік паўстання 1863 года Віктар Стацэвіч, сын Баніфацыя, які па амністыі і вяртанні з эміграцыі быў пад следствам і атрымліваў дазволы для пражывання на радзіме[7]. Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У 1884 годзе ў вёсцы адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы быў хлебазапасны магазін. Краязнавец Аляксандр Ельскі згадваў у другой палове XIX стагоддзя, што маёнтак Вяркалы з дзясятак гадоў таму быў значна большы, пакуль частка, званая Ванячы, не перайшла ў спадчыну Юзафа Абранпальскага[4]. Шыстоўскія збудавалі капліцу-пахавальню на могілках у Пратасаўшчыне. У 1889 годзе маёнтак ва ўласнасці двараніна рыма-каталіцкага веравызнання Аркадыюша Шыстоўскага, была 1061 дзесяціна зямлі[8]. У 1913 годзе маёнтак ва ўласнасць Мечыслава Шыстоўскага, было 700 дзесяцін[9]. У 1916 годзе ў вёсцы адкрыта народнае вучылішча. Найноўшы час![]() З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1920-х гадоў працавала школа 1-й ступені, дзе ў 1922 годзе было 40 вучняў. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Перамога», была кузня. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Да 1 красавіка 1960 года вёска ў складзе Слабадскога сельсавета[10], з 1 красавіка 1960 года да 5 траўня 1962 года — у складзе Шацкага сельсавета, пасля — зноў у складзе Слабадскога сельсавета[11]. Да 28 траўня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[12]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia