Кляцішына
Кляці́шына[1] (трансліт.: Kliacišyna, руск.: Клетишино) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 12 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 67 км ад Мінска. ГеаграфіяПаблізу вёскі знаходзіцца Кляцішчынскае балота, на ім Кляцішынскае радовішча торфу. НазваУ аснове назвы слова «клець» — будынак для захавання маёмасці[2]. ГісторыяРанняя гісторыяВядома з XIX стагоддзя. У 1816 годзе ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх, адносілася да маёнтка Вомельна. З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ліпеня 1943 года ўсе дамы спалены нацысцкай адміністрацыяй[4]. Пасля вайны вёска адноўлена. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia