Радаслаў Калета

Радаслаў Калета
Дата нараджэння 1983
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці беларусазнавец, паланіст, мовазнавец
Навуковая сфера мовазнаўства[1], беларусазнаўства[1] і паланістыка[d][1]
Месца працы
Навуковая ступень габілітаваны доктар[2] (16 красавіка 2019) і доктарская ступень[d][2] (14 лютага 2012)
Альма-матар
Член у

Радаслаў Калета (польск.: Radosław Kaleta[4]; нар. 1983, Варшава) — польскі беларусіст, паланіст, мовазнаўца,

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1983 годзе ў Варшаве. З маладосці займаўся грамадскай дзейнасцю: быў рэдактарам школьнай газеты, членам студэнцкіх і навуковых аб’яднанняў[5].

У 2005 годзе праходзіў журналісцкую практыку ў Беларускай службе Польскага радыё, дзе падрыхтаваў шэраг матэрыялаў[6].

У 2007 годзе скончыў Варшаўскі ўніверсітэт, атрымаўшы ступень магістра на факультэце прыкладной лінгвістыкі і ўсходнеславянскіх філалогій. Яго магістарская праца, напісаная на беларускай мове, была прысвечана параўнанню марфалагічных асаблівасцяў тарашкевіцы і наркомаўкі (навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук Ніна Баршчэўская). У гэты перыяд займаўся выкладаннем беларускай мовы і праходзіў педагагічныя практыкі ў беларускім ліцэі ў Гайнаўцы.

У 2009 годзе атрымаў другую магістарскую ступень на факультэце паланістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, дзе ў цэнтры «Палонікум» даследаваў выкладанне польскай мовы беларусам. Яго навуковым кіраўніком быў доктар філалагічных навук Пётр Гарнцарак. Спецыялізаваўся на выкладанні польскай мовы як замежнай, карэктуры і выдавецкай дзейнасці.

Сфарміраваўся таксама падчас навучання ў Францыі і Іспаніі. Валодае англійскай, французскай, рускай і беларускай мовамі[5].

У 2012 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Białorusko-polska homonimia międzyjęzykowa» («Беларуска-польская міжмоўная аманімія») на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам доктар філалагічных навук Ніны Баршчэўскай.

У 2019 годзе атрымаў ступень доктара філалагічных навук, абараніўшы дысертацыю «Błędologia w glottodydaktyce białorutenistycznej» («Памылкалогія ў беларусістычнай глотадыдактыцы»). Гэта першая манаграфія, прысвечаная беларускай мове як замежнай, у якой аўтар папулярызуе тэрмін «беларусістычная глотадыдактыка» і даследуе тэорыю моўных памылак, характэрных для вывучэння замежных моў[7][8].

Суарганізатар курсаў польскай мовы для беларусаў[9], эксперт Міністэрства адукацыі Польшчы па беларускіх падручніках для школ.

У 2019—2024 гадах загадчык кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта[10]. У 2021 годзе атрымаў званне прафесара.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года ініцыяваў акцыю «UW solidarny z Białorusią» («Варшаўскі ўніверсітэт салідарны з Беларуссю»), у межах якой у 2020—2021 гадах сумесна арганізаваў курсы польскай мовы для ўцекачоў з Беларусі пад патранатам рэктара Варшаўскага ўніверсітэта[5].

З верасня 2024 года — намеснік дэкана факультэта прыкладной лінгвістыкі[10].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя зацікаўленні: параўнальная лінгвістыка, перакладазнаўства, сучасныя польска-беларускія моўныя кантакты, гісторыя беларускага правапісу, культура мовы, польская мова і беларуская мова як замежныя (глотадыдактыка), сацыялінгвістыка, лексікалогія і лексікаграфія.

Яго працы (манаграфіі, артыкулы, рэцэнзіі, справаздачы, водгукі на аўтарэфераты дысертацый, падручнікі) на польскай, беларускай і рускай мовах друкаваліся ў Польшчы, Беларусі, Літве, Чэхіі, Канадзе.

На польскай мове выйшлі яго беларусазнаўчыя кнігі: «Беларуска-польская міжмоўная аманімія» (2014)[11], «Польска-беларуская глотадыдактычная ляпсалогія» (2015)[12], «Памылкалогія ў беларусістычнай глотадыдактыцы» (2018)[13], «Папулярная беларуская граматыка для іншаземцаў» (2021)[14]. Рэдагаваў таксама калектыўныя манаграфіі: «Беларусь у навуковым дыскурсе»[15], «Мова, літаратура і культура Беларусі цягам стагоддзяў»[16], «Спазнаючы Беларусь…»[17], падручнік па беларускай мове для палякаў[18] .

Прыняў удзел у шматлікіх канферэнцыяхПольшчы, Літве, ЗША, Канадзе, Беларусі, у тым ліку ў БДУ, МДЛУ і АН Беларусі, шмат разоў выступаў на пленарным пасяджэнні).

Прайшоў стажыроўкі і чытаў гасцявыя лекцыі, сярод іншага, у Беларусі, у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы (2015), МДЛУ (2017) і Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі (2019), а таксама ў Празе (2016), Пецярбургу (2017), Славакіі (2023), Румыніі (2023), Германіі (2024) і Кітаі (2024).

У 2015 г. арганізаваў вялікую секцыю «Беларуская мова як замежная»[19] (10 удзельнікаў) на VІ-м Міжнародным кангрэсе беларусістаў і ініцыяваў на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта адкрыццё Майстэрні беларусістычнай глотадыдактыкі[20], якая выдае з 2017 г. часопіс «Беларуская мова як замежная»[21][22].

У 2012—2015 гг. быў навуковым сакратаром беларусазнаўчага часопіса «Acta Albaruthenica»[23], у 2022—2024 гг. намеснікам галоўнага рэдактара, а з 2025 г. галоўным рэдактарам гэтага часопіса[24].

Рэцэнзент польскіх беларусазнаўчых часопісаў «Białorutenistyka Białostocka», «Studia Białorutenistyczne», «Zeszyty Cyrylo-Metodiańskie», «Studia Rossica Gedanensia», «Acta Polono-Ruthenica», «Slavia Orientalis», «Acta Universitatis Lodziensis. Kształcenie Polonistyczne Cudzoziemców», «Acta Albaruthenica», «Journal of Belarusian Studies». З 2014 г. сябра Таварыства беларускай мовы і Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, а таксама іншых навуковых таварыстваў: Польскае таварыства беларусістаў, The Northeast Modern Language Association (NeMLA), Slavic Linguistics Society i Association for Slavic, East European, and Eurasian Studies (ASEEES).

У 2013—2014 гг. супрацоўнічаў пры навуковым праекце кафедры беларусістыкі «Культурна-моўная спадчына Падляшша»[25].

14.10.2019 узнагароджаны памятным знакам У гонар 90-годдзя Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[26] «за значны ўклад у распрацоўку праблем глотадыдактыкі, удасканаленне методыкі выкладання замежных моў». Узнагароду ўручыў акадэмік праф. Аляксандр Лукашанец. Тройчы атрымліваў узнагароду Рэктара Варшаўскага ўніверсітэта (2016, 2020, 2023).

Бібліяграфія

  • Радаслаў Калета, 2007, Асноўныя марфалагічныя адрозненні паміж наркамаўкай і тарашкевіцай, «Acta Albaruthenica» 2007, т. 7, с. 192—206.
  • Радаслаў Калета, 2008, Выбраныя прыклады марфалагічнай дыферэнцыяцыі паміж двума правапіснымі стандартамі беларускай мовы, «Acta Albaruthenica» 2008, т. 8, с. 206—217
  • Радаслаў Калета, 2008, Паміраньне Гэрбэрта: маналёг пра «Эпілёг буры», «Arche» 2008, № 10, с. 137—150[27].
  • Радаслаў Калета, 2010, Беларусь у Варшаве, «Arche», № 4, с. 343—353[28].
  • Радаслаў Калета, 2010, Цяжкасці польскае мовы: памылкі беларусаў, якія вывучаюць польскую мову, «Arche», № 4, с. 358—400[29].
  • Радаслаў Калета, 2013, Адрозненні паміж тарашкевіцай і наркамаўкай на прыкладзе займенніка ды лічэбніка, «Studia i Szkice Slawistyczne» 2013, т. XII, с. 123—133.
  • Радаслаў Калета, 2013, Некаторыя асаблівасці наркамаўкі і тарашкевіцы на прыкладзе выбраных пытанняў звязаных з дзеясловам, «Linguodidactica», т. XVII, с. 81-92[30].
  • Радаслаў Калета, 2013, Пра беларуска-польскіх «фальшывых сяброў пераклaдчыка», «Acta Albaruthenica», т. 13, с. 135—144[31].
  • Радаслаў Калета, 2016, Аб варыянтах раманізацыі беларускага алфавіта, якія функцыянуюць у Польшчы, [у:] Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі: зб. арт., Беларусіка=Albaruthenica 37, пад рэд. І. Э. Багдановіч, М. І. Свістуновай, БДУ, Мінск, с. 105—117[32].
  • Радаслаў Калета, 2016, Беларуская мова як замежная ў Польшчы і ў свеце, [у:] Мова — Літаратура — Культура. Матэрыялы VІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі (да 90-годдзя прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна), Мінск, 15-16 верасня 2016 г. У дзвюх частках, частка 2, у аўтарскай рэдакцыі, Мінск, с. 159—165[33].
  • Радаслаў Калета, 2016, Лексічны аналіз паланізмаў-архаізмаў у беларускай мове (на матэрыяле беларускага Слоўніка архаізмаў і гістарызмаў), [у:] Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемадачыненні: ад гісторыі да сучаснасці : зб. навук. арт., Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа / навук. рэд. В. М. Курцова, Н. А. Снігірова, M. Jankowiak, M. Ostrówka, Беларуская навука, Мінск, с. 123—128[34].
  • Радаслаў Kалета, 2017, Часопіс «Беларуская мова як замежная» у даследаваннях беларусістычнай глотадыдактыкі, «Беларуская мова як замежная», № 1, с. 7-12[35].
  • Радаслаў Калета, 2018, Выбраныя матэрыялы па вывучэнні беларускай мовы як замежнай (1973—2017 гг.), «Беларуская мова як замежная», № 2, с. 26-38[36].
  • Радаслаў Калета, 2018, Прафесар Антаніна Абрэмбска-Яблоньска вачамі маладых пакаленняў даследчыкаў кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, [у:] Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча : зб. арт. па матэрыялах міжнар. навук. канф. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: І. Э. Багдановіч (гал. рэд.) [і інш.]; пад рэд. І. Э. Багдановіч, М. І. Свістуновай. — Мінск : БДУ, 2018. — 439 с.: [8] с. іл. — (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 38), с. 142—151[37].
  • Радаслаў Калета, 2018, Часопіс «Беларуская мова як замежная» як прыклад польска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне глотадыдактыкі, [у:] Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча : зб. арт. па матэрыялах міжнар. навук. канф. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: І. Э. Багдановіч (гал. рэд.) [і інш.]; пад рэд. І. Э. Багдановіч, М. І. Свістуновай. — Мінск : БДУ, 2018. — 439 с.: [8] с. іл. — (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 38), с. 271—279[38].
  • Радаслаў Калета, 2019, Беларусістычная глотадыдактыка як паўнавартасная галіна навукі, «Беларуская мова як замежная», № 3, с. 7 - 18.
  • Радаслаў Калета, 2020, Беларуская мова як замежная з польскае перспектывы, [у:] Актуальныя праблемы беларусістыкі. Матэрыялы І Міжнароднага кангрэса беларусістаў, Мінск, 27-29 мая 2015 года. Зборнік артыкулаў, рэд. І. Э. Багдановіч і інш., Мінск, Беларусіка=Albaruthenica 40, с. 161-172.
  • Радаслаў Калета, 2020, Выбраныя навуковыя працы па беларускай мове як замежнай (спіс літаратуры за 1994-2019 гг.), «Беларуская мова як замежная», № 4, с. 37 - 48.
  • Радаслаў Калета, Ігар Капылоў, Уладзімір Кошчанка, 2020, Корпусная лінгвістыка як перспектыўны напрамак развіцця беларуска-польскіх моўных сувязей, «Acta Albaruthenica», т. 20, с. 185-198.
  • Радаслаў Калета, 2020, Нина Барщевская, профессор Варшавского университета, белорусский и польский ученый = Nina Barszczewska, professor at the University of Warsaw and Belarusian and Polish scholar, [у:] Женщины-ученые Беларуси и Польши. Материалы международной научно-практической конференции, Минск, 26 марта 2020 г., ред. И. В. Казакова, И. В. Олюнина, Минск, с. 17-30.
  • Радаслаў Калета, 2021, Аб патрэбе польска-беларускіх параўнальных глотадыдактычынх даследаванняў, [у:] Беларуская мова, літаратура, культура і свет: праблемы рэпрэзентацыі: зб. навук. артыкулаў па выніках III Міжнар. навук. канф., Мінск, 19 лістап. 2020 г., aдказны рэдактар М.М. Воінава-Страха, Мiнск, c. 8-13.
  • Радаслаў Калета, 2021, Пра тэрміны беларуская мова як замежная і беларусістычная глотдыдактыка, [у:] Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы (да 90-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа). Зборнік навуковых артыкулаў, пад агульнай рэдакцыяй І.Л. Капылова, у дзвюх частках, ч. 1, c. 200 – 207.
  • Радаслаў Калета, 2022, Беларуская мова, літаратура і культура ў найнавейшых падручніках для дзяцей беларусаў Падляшша (Польшча), выдадзеных Аб'яднаннем „АБ-БА”, «Культура. Нацыя», № 30, c. 133–145.
  • Радаслаў Калета, 2023, Выбраныя навуковыя і дыдактычныя публікацыі па беларускай мове як замежнай (2018–2023 гг.), «Беларуская мова як замежная», № 7, с. 40 – 51.
  • Радаслаў Калета, 2023, Выбраныя факты з гісторыі беларусістыкі ў Варшаве ў святле архіўных дакументаў = Wybrane fakty z historii białorutenistyki warszawskiej w świetle dokumentów archiwalnych = Selected Facts from the History of Belarusian Studies in Warsaw in Light of Archival Documents, [y:] Спазнаючы Беларусь… Да 65-годдзя беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта = Odkrywając Białoruś... 65-lecie białorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim = Discovering Belarus... On the Occasion of the 65th Anniversary of Belarusian Studies at the University of Warsaw, red. R. Kaleta, Warszawa, c. 135-144, 145-154, 155-174.
  • Радаслаў Калета, 2023, Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта ў 2017–2021 гадах = Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego w latach 2017–2021 = The Department of Belarusian Studies at the University of Warsaw in 2017–2021, [y:] Спазнаючы Беларусь… Да 65-годдзя беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта = Odkrywając Białoruś... 65-lecie białorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim = Discovering Belarus... On the Occasion of the 65th Anniversary of Belarusian Studies at the University of Warsaw, red. R. Kaleta, Warszawa, c. 81-98, 99-116, 117-134.
  • навуковы рэдактар: Каліта І., Садоўская А., Старавойтава Н., Фразеалагічны мінімум беларускай мовы: задачы і перспектывы, Ústí nad Labem 2021[39].

Іншыя публікацыі даступныя ў польскай навуковай базе Людзі навукі[40].

Спасылкі іншых аўтараў на яго працы

На яго працы спасылаліся аўтары наступных беларускамоўных артыкулаў:

Баршчэўская Н., 2013, Дасягненні Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, «Białorutenistyka Białostocka», т. 5, с. 486—487.

Баршчэўская Н., 2017, Польска-беларускія моўныя сувязі на працягу стагоддзяў, «Studia Białorutenistyczne», т. 11, с. 211—223.

Барысенка В. У., 2017, Вучэбна-метадычныя дапаможнікі па беларускай мове як замежнай. Дыяхранічны аспект, «Беларуская мова як замежная», № 1, с. 15-22.

Капылоў І. Л., 2016, Беларуска-польскія акадэмічныя мовазнаўчыя стасункі: гісторыя, сучаснасць і перспектывы, [у:] Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемадачыненні: ад гісторыі да сучаснасці. Зборнік навуковых артыкулаў, рэд. В. Курцова, Н. Снігірова, M. Jankowiak, M. Ostrówka, Мінск, с. 136—147.

Кустава В., 2010, «Не пераймайся, мама, я ў Варшаву!..», «Arche», № 4, с. 333—340.

Рамза Т. Р., 2018, Беларуская мова як замежная на філалагічным факультэце БДУ, [у:] Е. А. Пригодич (рэд.), Иностранные язкыки: иновации, перспективы исследования и преподавания. Материалы международной научно-практической конференции, Минск, 22-23 марта 2018 г., Минск, с. 51-67.

Сямешка Л., 2017, Беларуская мова як замежная ў кантэксце сучаснай адукацыйнай парадыгмы для выкладчыкаў беларускай мовы як замежнай і спецыялістаў па рабоце з замежнымі студэнтамі, Мінск.

Тычына М., 2009, Pan Cogito Збігнева Гэрбэрта і Алеся Разанава: традыцыяналізм і універсалізм, «Acta Albaruthenica», т. 9, с. 184—190.

Беларускія рэцэнзіі на яго кнігі

Волкава Я. В., «Беларуская лінгвістыка» 2015, вып. 74, с. 166—167.

Свістунова М.,"Веснік БДУ. Серыя 4", 2016, № 2, с. 144—146.

Барысенка В., Асаблівасці выкладання беаларускай мовы беларускамоўным навучэнцам (на матэрыяле метадычнага дапаможніка Р. Калеты «Польска-беларуская глотадыдактычная ляпсалогія», [у:] Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі: зб. арт., Беларусіка=Albaruthenica 37, пад рэд. І. Э. Багдановіч, М. І. Свістуновай, БДУ, Мінск 2016, с. 40-44[41].

Барысенка В., «Журнал Белорусского государственного университета. Филология = Journal of the Belarusian State University. Philology» 2017, № 2, с. 115—116[42].

Мячкоўская Н. Б., «Журнал Белорусского государственного университета. Филология = Journal of the Belarusian State University. Philology» 2017, № 3, s. 79-82[43].

Караткевіч І. І., «Беларуская лінгвістыка» 2020, вып. 84, с. 153[44].

Пераклады яго вершаў на беларускую

Arche № 6 (57) — 2007. С. 201—202[45]

Arche № 12 (63) — 2007. С. 228—232[46]

Яго пераклады з беларускай на польскую

Верш Валярыны Куставай «Здраньцьвеюць вусны — буду вачыма гаварыць…»[47] Верш Максіма Багдановіча «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы»

Інтэрв’ю

2015 СТВ — Міжнародная летняя школа беларусістыкі[48][49][50]

2016 Канал Культура Беларускага радыё[51]

2018 Радыё Свабода[52]

2019 Беларуская служба Польскага радыё[53]

2020 Беларуская служба Польскага радыё[54][55][56][57][58][59]

2021 Радыё Свабода[60]

2022 Радыё Свабода[61], Беларуская служба Польскага радыё[62], Радыё Ўнэт[63]

Зноскі

  1. а б в Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б Polish Science Праверана 11 лютага 2024.
  3. а б Polish Science Праверана 21 лістапада 2022.
  4. http://kb.uw.edu.pl/katedra/pracownicy/kaleta-radoslaw/
  5. а б в Radosław Kaleta - kandydat Mazowiecka Wspólnota Samorządowa - Wybory samorządowe 2024 | Wesoła.pl (польск.). wesola.pl. Праверана 24 лютага 2025.
  6. Polskie Radio Esperanto - "Трыялёг на памежжы". www2.polskieradio.pl. Праверана 24 лютага 2025.
  7. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  8. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2022. Праверана 25 лютага 2020.
  9. https://www.uw.edu.pl/zakonczenie-kursu-dla-bialorusinow/
  10. а б Traczyk, CKC UW-Konrad. Władze dziekańskie (польск.). Wydział Lingwistyki Stosowanej UW. Праверана 10 кастрычніка 2024.
  11. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  12. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  13. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак :0 няма тэксту
  14. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2023. Праверана 11 чэрвеня 2022.
  15. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  16. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2022. Праверана 27 чэрвеня 2022.
  17. Спазнаючы Беларусь… Да 65-годдзя беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (EBOOK) (польск.). WUW. Праверана 10 кастрычніка 2024.
  18. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  19. Больш гл. Радаслаў Kалета, 2017, Часопіс «Беларуская мова як замежная» у даследаваннях беларусістычнай глотадыдактыкі, «Беларуская мова як замежная», № 1, с. 8, http://kb.uw.edu.pl/wp-content/uploads/sites/299/2018/02/BMZ_print2.pdf Архівавана 25 лютага 2020.
  20. http://kb.uw.edu.pl/pracownia-glottodydaktyki-bialorutenistycznej/o-pracowni/
  21. http://kb.uw.edu.pl/bmz/
  22. Больш гл. Радаслаў Kалета, 2017, Часопіс «Беларуская мова як замежная» у даследаваннях беларусістычнай глотадыдактыкі, «Беларуская мова як замежная», № 1, с. 7-12.
  23. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2023. Праверана 25 лютага 2020.
  24. Traczyk, CKC UW-Konrad. АРХІЎ . ACTA ALBARUTHENICA - czasopismo Katedry Białorutenistyki UW. Праверана 10 кастрычніка 2024.
  25. https://repozytorium.uwb.edu.pl/jspui/bitstream/11320/6412/1/BB_9_2017_%D0%93_%D0%A2%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2i%D1%87_%D0%97_%D0%B3%D0%BB%D1%8B%D0%B1%D0%BE%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%B9_%D0%B4%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BDe%D1%83_%D0%B4%D0%B0_%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D1%87%D1%8B%D0%BD%D1%8B.pdf
  26. http://www.iml.basnet.by/en/node/424 Архівавана 25 лютага 2020.
  27. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  28. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  29. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  30. https://docplayer.pl/74868192-Na-prykladze-vybranyh-pytannyau-zvyazanyh.html
  31. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  32. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  33. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  34. https://pbn.nauka.gov.pl/sedno-webapp/works/767340
  35. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  36. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  37. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  38. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  39. https://www.academia.edu/64631060/%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0_%D0%86_%D0%A1%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%90_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B9%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%D0%9D_%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B5%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B3%D1%96%D1%87%D0%BD%D1%8B_%D0%BC%D1%96%D0%BD%D1%96%D0%BC%D1%83%D0%BC_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8B_%D0%B7%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D1%87%D1%8B_%D1%96_%D0%BF%D0%B5%D1%80%D1%81%D0%BF%D0%B5%D0%BA%D1%82%D1%8B%D0%B2%D1%8B
  40. Ludzie Nauki. ludzie.nauka.gov.pl. Праверана 10 кастрычніка 2024.
  41. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  42. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  43. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  44. http://www.iml.basnet.by/publikacyi/bielaruskaja-linhvistyka-vyp-84 Архівавана 20 кастрычніка 2020.
  45. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  46. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  47. https://valjaryna.livejournal.com/302928.html
  48. http://www.ctv.by/mezhdunarodnaya-letnyaya-shkola-belorusistiki-zavershaet-svoyu-rabotu-v-respublikanskom-institute Архівавана 21 лютага 2020.
  49. https://www.sb.by/upload/iblock/d75/d7503721e02ae0908893ef7ae46e4e71.pdf
  50. https://www.sb.by/articles/pa-belarusku-ts-kava.html
  51. https://radiokultura.by/be/news/vykladchyk-belaruskay-movy-z-polshy-belarusy-ne-pavinny-bayacca-rabic-pamylki-i-pavinny-gavaryc Архівавана 21 лютага 2020.
  52. https://www.svaboda.org/a/29314082.html
  53. https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/2376324,%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D1%8B%D1%8F-%D0%B4%D0%B0%D1%81%D0%BB%D0%B5%D0%B4%D1%87%D1%8B%D0%BA%D1%96-%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96-%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%B0%D1%87%D0%B0%D0%BB%D1%96-%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D0%B4%D1%8D%D0%BC%D1%96%D1%87%D0%BD%D1%8B-%D0%B3%D0%BE%D0%B4-%D1%83-%D0%92%D0%B0%D1%80%D1%88%D0%B0%D0%B2%D0%B5
  54. https://www.polskieradio.pl/396/8226/Artykul/2527595,%D0%A0%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E-%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%82%D0%B0-%D0%AF-%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B4%D0%B0%D1%9E-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9-%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B9-%D0%B7%D0%B0-%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%B2%D1%8F%D1%86%D1%8C-%D0%BC%D0%B5%D1%81%D1%8F%D1%86%D0%B0%D1%9E
  55. https://www.polskieradio.pl/396/8226/Artykul/2551626,%D0%9B%D1%96%D0%BD%D0%B3%D0%B2%D1%96%D1%81%D1%82-%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0-%D0%BC%D0%BE%D0%B6%D0%B0-%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%88%D0%BA%D0%B0%D0%B4%D0%B6%D0%B0%D1%86%D1%8C-%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D1%83-%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B4%D0%B0%D1%86%D1%8C-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9
  56. https://www.polskieradio.pl/396/8226/Artykul/2600169,%D0%A3-%D0%92%D0%B0%D1%80%D1%88%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D0%BC-%D1%83%D0%BD%D1%96%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%81%D1%96%D1%82%D1%8D%D1%86%D0%B5-%D1%81%D0%B0%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%81%D1%8F-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B0%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%86%D1%8B-%D0%B7-%D1%83%D1%81%D1%8F%D0%B3%D0%BE-%D1%81%D0%B2%D0%B5%D1%82%D1%83
  57. https://www.polskieradio.pl/397/8152/Artykul/2608840,%D0%98%D0%BD%D0%BE%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B-%D0%B2-%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%88%D0%B5-%D0%9A%D0%B0%D0%BA-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8B-%D0%B8%D0%B7%D1%83%D1%87%D0%B0%D1%8E%D1%82-%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9-%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA
  58. https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/2611433,%C2%AB%D0%9F%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B5%D1%81%D0%B0%D1%80-%D0%90%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80-%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%88%D1%87%D1%8D%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96-%D0%B7%D0%B0%D1%9E%D1%81%D1%91%D0%B4%D1%8B-%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%9E%D1%81%D1%8F-%D0%B0%D1%9E%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%82%D1%8D%D1%82%D0%B0%D0%BC-%D1%81%D0%B2%D0%B0%D1%96%D1%85-%D1%81%D1%82%D1%83%D0%B4%D1%8D%D0%BD%D1%82%D0%B0%D1%9E%C2%BB
  59. https://www.polskieradio.pl/396/8226/Artykul/2652628,%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5-%D1%81%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0-chutki-%D1%81%D1%91%D0%BD%D0%BD%D1%8F-%D1%9E%D1%81%D0%BF%D1%80%D1%8B%D0%BC%D0%B0%D0%B5%D1%86%D1%86%D0%B0-%D1%8F%D0%BA-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5
  60. https://www.svaboda.org/a/31524233.html
  61. https://www.svaboda.org/a/31888907.html
  62. https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/2976073,%d0%ad%d0%bb%d1%8c%d0%b6%d0%b1%d0%b5%d1%82%d0%b0-%d0%a1%d0%bc%d1%83%d0%bb%d0%ba%d0%be%d0%b2%d0%b0-%d0%9d%d0%b0%d0%b2%d0%b0%d1%82-%d1%83-%d1%8d%d1%80%d1%83-%d0%b3%d0%bb%d0%b0%d0%b1%d0%b0%d0%bb%d1%96%d0%b7%d0%b0%d1%86%d1%8b%d1%96-%d0%bd%d0%b0%d1%86%d1%8b%d1%8f%d0%bd%d0%b0%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d0%b0%d1%8f-%d0%bc%d0%be%d0%b2%d0%b0-%d0%b2%d0%b0%d0%b6%d0%bd%d1%8b-%d1%87%d1%8b%d0%bd%d0%bd%d1%96%d0%ba-%d1%96%d0%b4%d1%8d%d0%bd%d1%82%d1%8b%d1%87%d0%bd%d0%b0%d1%81%d1%86%d1%96
  63. https://www.facebook.com/radiounet/photos/a.106206794643955/469175101680454/
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya