Расійская акупацыя Жытомірскай вобласці![]() Часова акупаваная тэрыторыя Расійская акупацыя Жытомірскай вобласці — ваенная акупацыя, якая пачалася 26 лютага 2022 года, праз 2 дні пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну. Горад Жытомір не быў захоплены, але падвергся бамбардзіроўцы. Аднак былі захоплены невялікія гарады і пасёлкі на паўночным захадзе і поўначы цэнтральнай часткі Корасценскага раёна, паблізу мяжы Кіеўскай вобласці. АкупацыяРасійскія войскі ўвайшлі з Гомельскай вобласці Беларусі ў Жытомірскую вобласць, спачатку захапілі некалькі населеных пунктаў, такіх як Пэршатраўнэвэ, Выступовычы і Радча. Пазней на поўнач цэнтральнай часткі Жытомірскай вобласці ўвайшлі дадатковыя расійскія войскі, якія захапілі Чырвонасілку, Селезаўку і Сырнісце. У час найбольшага пашырэння зона акупацыі складала 1421,16 км² (548,71 міль²). 31 сакавіка 2022 годзе ўкраінскія войскі вызвалілі Селезаўку і Сырнісце, расійскія войскі працягвалі трымаць толькі Чырвонасілку, Пэршатраўнэвэ, Радчу і некалькі невялікіх вёсак. Да 2 красавіка 2022 года ўкраінскія афіцыйныя асобы заявілі, што рэгіён вызвалены ад расійскіх войск. Губернатар Жытомірскай вобласці Віталь Бучэнка заявіў, што расійскія вайскоўцы пакінулі ў гарадах і дамах баявую тэхніку і міны.[1][2] 8 красавіка 2022 годзе расійскія войскі выйшлі з усіх акупаваных імі тэрыторый на поўначы Украіны. Гл. таксама
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia