Руска-беларускі слоўнік Гарэцкіх
«Руска-беларускі слоўнік» — перакладны слоўнік, складзены братамі Максімам Гарэцкім і Гаўрылам Гарэцкім. Выдадзены ў 1918 годзе[1] ў Смаленску ў друкарні Аддзела народнай асветы. У прадмове да свайго слоўніка браты Гарэцкія падкрэслівалі, што яны не мелі філалагічнай адукацыі і не ставілі перад сабой высокіх навуковых задач[1]:
Згодна з А. Літвіноўскай, у гэтым слоўніку ў параўнанні з іншымі лексікаграфічнымі працамі ХХ ст., за выключэннем «Расійска-беларускага слоўніка» 1928 г., пададзена адносна самая вялікая колькасць уласнабеларускіх слоў і «даўніх» запазычанняў з рускай мовы. Сучасная беларуская літаратурная мова значную колькасць уласнабеларускіх слоў, якія ўжываліся ў ёй у 1920-я гг., страціла і адначасова пазбавілася вялікай колькасці русізмаў, які таксама ўжываліся ў той час, таму гэты слоўнік моцна адрозніваецца ад сучасных[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia