Слоўнік фізічнай тэрміналогіі
«Слоўнік фізічнай тэрміналогіі» (арыг. Слоўнік фізычнае тэрмінолёгіі) — руска-беларускі перакладны слоўнік фізічнай тэрміналогіі. Праект слоўніка быў апублікаваны ў 1929 г. ў Менску пад эгідай Беларускай акадэміі навук[1], як 21 выпуск серыі «Беларуская навуковая тэрміналогія»[2]. Праект слоўніка быў складзены выкладчыкам фізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта А. Ю. Міцкевічам у 1927—1928 гг. Дапамагала ў гэтай працы і настаўніца Н. А. Вераскоўская. У сярэдзіне 1928 года пачатковы праект слоўніка фізічных тэрмінаў быў разгледжаны Камісіяй у складзе прафесара Я. Сіроціна, Я. Сняткова, А. Круталевіча і А. Міцкевіча. Пасля дапаўненняў і некаторых змен ён быў перададзены ў Інстытут навуковай мовы для перагляду і зацвярджэння. Перад зацвярджэннем у Інстытуце навуковай мовы праект фізічнай тэрміналогіі разглядаўся ў Аддзеле прыроды і гаспадаркі Беларускай акадэміі навук і ў Горацкім навуковым таварыстве (пры сельскагаспадарчай акадэміі). У канчатковым выглядзе «Слоўнік фізычнае тэрмінолёгіі» налічваў 6906 тэрмінаў[2]. У прадмове адзначалася, што слоўнік, як і ўсе папярэднія тэрміналагічныя выданні, выходзіць у свет у якасці праекта і таму ўключаныя ў яго тэрміны маюць дыскусійны характар[1]. Таксама адзначалася, што асноўнымі прынцыпамі пры яго стварэнні былі: 1) збліжэнне з інтэрнацыянальнай фізічнай тэрміналогіяй; 2) выкарыстанне багацця жывой народнай мовы. У адпаведнасці з гэтымі прынцыпамі, каля паловы тэрмінаў, што змяшчае слоўнік, з’яўляліся міжнароднымі і не патрабавалі сваямоўных адпаведнікаў: адсорпцыя, акумулятар, амплітуда, антэна, дыфракцыя, дыфузія, тэмпература, электрон і інш[2]. Але таксама прапаноўваліся тэрміны, створаныя на аснове жывой народнай мовы[2]:
Такія тэрміны з цягам часу былі заменены (у пераважнай большасці) на транслітараваныя рускія, напрыклад: выпуклость — выпукласць, заряд — зарад, клапан — клапан, полый проводник — полы праваднік, разряд — разрад, станок — станок, шатун — шатун і г. д[2]. ПеравыданнеУсе 27 выпускаў «Беларускай акадэмічнай тэрміналогіі» былі перавыдадзены ў 2010 годзе факсімільным спосабам у чатырох тамах часопісам «ARCHE». «Слоўнік фізычнае тэрміналёгіі» ўвайшоў у 3-і том выдання. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia