Слоўнік беларускай мовы Івана Насовіча
«Сло́ўнік белару́скай гаво́ркі» (руск.: «Словарь бѣлорусскаго нарѣчія») — слоўнік беларускай мовы, складзены Іванам Насовічам і выдадзены ў 1870 годзе Імператарскай акадэміяй навук у Санкт-Пецярбургу. Лічыцца адным з найкаштоўнейшых дыяментаў беларускай лексікаграфіі. Стаў асноўнай крыніцай для ўкладання іншых слоўнікаў. Актыўна выкарыстоўваўся рэдактарамі і аўтарамі газеты «Наша Ніва»[1]. ГісторыяПерадумовы з’яўлення слоўнікаСучасная беларуская мова ўзнікла на аснове старабеларускай мовы, распаўсюджанай на этнічных беларускіх тэрыторыях у ХІХ ст. З сярэдзіны 1830-х гадоў вывучэннем гутарковай мовы заняліся этнографы. Этнограф Павел Шпілеўскі на аснове варыянтаў гаворак у Міншчыны распрацаваў беларускую граматыку з выкарыстаннем кірылічнага алфавіта у 1846 годзе. Патрэба ў слоўніку беларускай мовы ўзнікла ў час выдання «Актаў, адносных да гісторыі Заходняй Расіі» (руск.: «Акты, относимые к истории Западной России. собранные и изданные Археографической комиссией») у 1843–1853 гг. Рэдактар «Актаў» протаіерэй Іван Грыгаровіч (1792–1852) меў намер стварыць у рамках праекта беларускі слоўнік. Аднак задуму не ажыццявілі з-за заўчаснай смерці Грыгаровіча, які паспеў адолець толькі першыя 10 старонак[2][3]. Пасля гэтага, Аддзяленне рускай мовы і славеснасці Імператарскай акадэміі навук перадала працу Грыгаровіча І. І. Насовічу і С. П. Мікуцкаму (матэрыялы другога адзначаліся акадэіяй як «нязначныя»). Варта адзначыць, што ў гэты момант Імператарская акадэмія навук не вызначала беларускую, як асобную мову, і лічыла як дыялектам рускай[4]. Стварэнне слоўнікаМатэрыяламі для стварэння слоўніка сталі:
Новы слоўнік быў спробай сістэматызацыі выяўленай фальклорнай і канцылярска-справавой спадчыны беларускага народа — старабеларускіх актаў, грамат, іншых пісьмовых помнікаў, фальклорных і этнаграфічных выданняў, многія з якіх паслужылі крыніцамі для рэестру слоўніка[4]. Выданне слоўніка![]() Вынікам 16-гадовай скрупулёзнай працы Насовіча стаў «Слоўнік», скончаны ў 1863 г.[2] Яго папярэднікам быў неапублікаваны «Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў, выбраных з „Актаў, што адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі“», з тлумачэннем каля 13 тыс. слоў і паняццяў, за якую аўтар атрымаў Увараўскую прэмію[5][6]. Слоўнік змясціў больш за 30 тысяч слоў і быў выдадзены Імператарскай Акадэміяй навук у Санкт-Пецярбургу ў маі 1870 г. У рэдакцыйных уводзінах да яго адзначаецца, што:
Гісторык і мовазнаўца Ян Станкевіч адзначаў, на падставе апублікаваных у 1928 годзе асабістых сшыткаў Івана Насовіча, замену Расійскай акадэміяй навук назвы мовы з «крывіцкай» на «беларускую» супраць волі аўтара[7]. Гэта адбывалася на фоне агульнага пашырэння расійскімі ўладамі тэрміна «беларусы» побач з «вялікарусы» і «маларосы»[4]. За ўкладанне слоўніка аўтар быў узнагароджвны Дзямідаўскай прэміяй[6]. Пасля выхаду «Слоўніка» Насовіч працягваў збор лінгвістычных матэрыялаў, якія трапілі ў «Дадатак да беларускага слоўніка», выдадзенага пасмяротна ў 1881 г.[5][6] УплывовасцьНа фоне заняпаду беларускай мовы ў XVII—XVIII стст., «Слоўнік Насовіча» стаў першым навуковым даведнікам па лексіцы беларускай мовы сярэдзіны XIX ст. На той час у Расійскай імперыі беларуская не лічыліся асобнай мовай і падобная праца моцна паспрыяла ўмацаванню нацыянальнай свядомасці сярод беларусаў.
З больш чым 30 тысячамі слоў, Слоўнік быў ахарактарызаваны як «неперасягнуты збор лексікі жывой мовы XIX стагоддзя»[8][9] і як «адна з асноўных вех беларускага нацыянальнага адраджэння пасля Студзеньскага паўстання 1863 г.»[5]. Некаторыя даследчыкі разглядаюць яго як «першы слоўнік беларускай літаратурнай мовы», бо ён выконваў функцыі вывучэння, апісання і нармалізацыі слоўнікавага складу мовы, а значыць, надаваў гэтай мове статус нацыянальнай[4]. Слоўнік доўгі час заставаўся адзінай навуковай крыніцай беларускага слова і меў уплыў на многія моўныя і нацыятворчыя працэсы. У 1920-я гады, калі ў Беларусі ішоў актыўны працэс моўнага будаўніцтва, ён карыстаўся надзвычай шырокім попытам.[4] Уплыў слоўніка заўважны і ў лексіцы тагачасных беларускіх пісьменнікаў. Слоўнік Насовіча доўгі час быў бадай адзінай крыніцай беларускай мовы і для замежных даследчыкаў-славістаў, якія часта на яго спасылаліся ў сваіх працах. Нягледзячы на тое, што слоўніку споўнілася 140 гадоў, ён застаецца актуальным і сёння як для даследчыкаў, так і для больш шырокай публікі. Асаблівасці слоўнікаРэестр слоўніка ўключае каля 35 тысяч слоў. Спецыялісты адзначаюць, што ў слоўніку пераважае паўночна-заходняя дыялектная лексіка[крыніца?], але яго цяжка назваць адназначна дыялектным, паколькі ў ім сумяшчаюцца таксама і рысы тлумачальнага і перакладнога слоўніка, што робіць яго ўніверсальным[4]. Каштоўнасць слоўніка заключаецца не толькі ў яго ўнікальным спалучэннем характэрных рыс самых розных па тыпу слоўнікаў, але і ў тым, што ён змяшчае багаты ілюстрацыйны матэрыял на падставе народных песень, прыказак, прымавак, фразеалагізмаў. Таксама варта адзначыць багаты набор скарачэнняў і дадатковых атрыбутаў, якія падаюцца разам з тлумачэннямі слоў. Гэта адзначэнне: рэгіёнаў, этымалогіі (як разумеў сам І. Насовіч), агульнага паходжання слоў (дзіцячае, абласное, царкоўнае, філасоўскае), стылістыкі, сацыяльных пластоў і інш. Такім чынам, слоўнік разбурае старыя ўяўленні пра «сялянскасць» беларускай мовы, яе побытава-зніжаны характар і немагчымасць перадачы абстрактных і высокастылёвых паняццяў.[4] Фанетыка і графікаУ прадмове да слоўніка адзначалася, што складальнік прытрымліваўся вымовы, якая дамінавала ў Магілёўскай губерні і намагаўся захаваць па магчымасці цалкам усе адценні вымаўлення ў ёй галосных. Для гэтага ў слоўніку былі ўведзены некалькі знакаў:[3]
ЗаўвагіКрыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia