Ваенны руска-беларускі слоўнік
«Ваенны руска-беларускі слоўнік» — руска-беларускі перакладны слоўнік ваеннай тэрміналогіі. Слоўнік быў апублікаваны ў 1933 г. як 25 выпуск серыі «Беларуская навуковая тэрміналогія». Публікацыя тэрміналагічных выданняў з 1929 года ажыццяўлялася пры Інстытуце мовазнаўства АН БССР[1]. Аўтары слоўніка аддавалі перавагу адзінкам інтэрнацыянальнага паходжання, паколькі даўнейшыя запазычанні актыўна функцыянавалі ў войску, а новыя інтэрнацыяналізмы актыўна пранікалі ў ваенную сферу разам з новай тэхнікай і ўзбраеннем, што паступалі ў армію[1]. Прадмова да слоўніка яскрава адлюстроўвае і палітычную, і моўную сітуацыю, якая пачала складвацца ў краіне. Так, Ваенна-тэрміналагічная камісія бачыць сваёй задачай «даць такі слоўнік, які быў бы пазбаўлены архаізмаў, палёнізмаў, што імкнуліся ўкараняць у армію нацдэмы, выходзячы з клясавых буржуазна-рэстаўратарскіх тэндэнцый»[1]. Бібліяграфія
СпасылкіЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia