Расійска-беларускі слоўнік
«Расійска-беларускі слоўнік» — найбольш аб’ёмны (з апублікаваных) руска-беларускі перакладны слоўнік першай паловы XX стагоддзя, складзены С. Некрашэвічам і М. Байковым. Выдадзены ў 1928 годзе ў Менску ў Дзяржаўным выдавецтве Беларусі. Змяшчае каля 60 тысяч слоўнікавых артыкулаў[1]. У аснове рэестра — лексічны матэрыял з выданняў У. Дабравольскага, Ц. Гартнага, Я. Купалы, Я. Коласа, І. Насовіча, А. Сержпутоўскага, Я. Ціхінскага, П. Шэйна, М. Федароўскага[1], рукапісных слоўнікаў П. Шпілеўскага i С. Мядзведзкага[2], а таксама запісы, зробленыя падчас палявых экспедыцый на Бабруйшчыне[1]. Аўтары імкнуліся ўхіляцца ад штучных наватвораў перавагу аддавалі словам, якія існуюць у народнай і літаратурнай мове[2]. Рэестравыя словы перакладаюцца звычайна адным або некалькімі сінанімічнымі беларускімі адпаведнікамі, з якіх на першае месца пастаўлены больш ужывальныя ў тагачаснай літаратурнай мове: объём — аб’ём, абойма, абнім, ахоп; побороться — паборацца, пабарукацца, паду́жацца; растолочь — растаўчы[1]. Спосаб арганізацыі рэестра ў слоўніку — алфавітна-гнездавы; многія слоўнікавыя артыкулы змяшчаюць зону семантызацыі[1]:
У слоўніку выкарыстоўваецца разгалінаваная сістэма граматычных і стылістычных памет: драм. (драматургія), м. (мужчынскі род), нареч. (прыслоўе), уст. (устарэлае), физиол. (фізіялогія), юрид. (юрыдычны тэрмін) і інш[1]. Рэцэнзенты лічылі, што слоўнік мае вялікае значэнне для станаўлення лексічнай сістэмы нацыянальнай мовы, аднак адзначалі некаторую нелагічнасць пры перакладзе асобных слоў: навылет — наскрозь; насквозь — наскрозь, скрозь, навылет; сквозь — скрозь, праз, пераз, наскрозь; контур — абрыс; абрис — нарыс; витязь — рыцар; засыреть — завільжэць; ветреность — пустата; дотекать — даплываць і інш[3][1]. У выніку падачы ў беларускай частцы слоўніка значнай колькасці (часам па два і больш, а некаторыя, напрыклад, слова плут — 17) адпаведнікаў рускім словам некаторыя карыстальнікі слоўніка часам губляліся ў вызначэнні таго, пры дапамозе якіх беларускіх слоў трэба перакладаць тое або іншае рускае слова, якая лексема з’яўляецца нарматыўнай[4]. Другое, папраўленае выданне здзейснена ў 2010 годзе, трэцяе — у 2014 годзе пад рэдакцыяй В. Булгакава. Бібліяграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia