Беларуска-расійскі слоўнічак Каспяровіча
«Беларуска-расійскі слоўнічак» — перакладны слоўнік, складзены краязнаўцам Мікалаем Каспяровічам. Выдадзены ў 1925 годзе ў Віцебску Віцебскім акруговым таварыствам краязнаўства тыражом 2500 асобнікаў[1]. Змяшчае каля 1,5 тысяч слоўнікавых артыкулаў[2]. Побач з агульнаўжывальнымі беларускімі літаратурнымі словамі даволі часта сустракаюцца і навуковыя тэрміны штучнага ўтварэння, і вузкамясцовыя дыялектызмы[1]. Паводле сведчання самога аўтара, слоўнік быў укладзены на матэрыяле выпускаў «Беларускай навуковай тэрміналогіі» (1922—1924), «Невялічкага беларуска-маскоўскага слоўніка» (1921) Максіма Гарэцкага, «Беларускага лемантара» (1922) Сцяпана Некрашэвіча і паслякастрычніцкай беларускай мастацкай літаратуры[1]. На думку І. Германовіча, слоўны пераклад на рускую мову зроблены ўдала, і толькі ў асобных выпадках дапушчаныя сэнсавыя недакладнасці. Слоўнік адыграў станоўчую ролю ў справе беларусізацыі навучальных і культурна-грамадскіх устаноў Віцебшчыны, толькі што ўключанай у склад БССР[1]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia