Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны
«Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны» — дыялектны слоўнік, складзены краязнаўцам Мікалаем Шатэрнікам. Выдадзены ў 1929 годзе ў Менску. Змяшчае каля 9 тысыч слоўнікавых артыкулаў, уключае агульнанародны і рэгіянальны лексічны матэрыял з 35 населеных пунктаў Пухавіцкага, Смілавіцкага і Шацкага раёнаў. Пераважная большасць слоў (прыкладна 90 %) зафіксавана ў вёсцы Старына, дзе нарадзіўся і вырас аўтар[1]. Мікраструктура слоўніка мае шмат агульнага з арганізацыяй слоўнікавых артыкулаў у «Віцебскім краёвым слоўніку». Рэестравыя словы фіксуюцца, як правіла, у зыходных формах. Пасля ў дужках з адпаведнай паметай нярэдка прыводзяцца і некаторыя іншыя іх формы: пры назоўніках — формы роднага склону адзіночнага ліку (або множнага, калі назоўнік pluralia tantum); павелічальныя, памяншальныя і ласкальныя формы пры якасных прыметніках[1]:
Бібліяграфія
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia